ВАНДРУЙМА (Маршруты №6 і №7)

Aug 22, 2014 10:53

У мінулым пасце я прапанавала вам павандраваць на некаторыя мерапрыемствы, якія праводзяцца за межамі сталіцы http://azarkinm.livejournal.com/152126.html і калі вы вырашылі наведаць Крэўскі кірмаш керамікі, то магу прапанаваць вам ДВА МАРШРУТА для актыўнага суботняга адпачынку.



МАРШРУТ № 1
Лебедзева-Маліноўшчына- Беніца-Залессе-Смаргонь-Наваспаск-КРЭВА
Гэты маршрут разлічаны на тое, што вы ўжо азнаёміліся з помнікамі архітэктуры да Маладзечна і сам Маладзечна. А калі вы нават гэта і не зрабілі, то ўсё ж такі знаёмства з Маладзечанскім накірункам можна адкласьці і на больш халодныя дні ці на зіму, калі светавы дзень не дазволіць доўга вандраваць.


ЛЕБЕДЗЕВА http://azarkinm.livejournal.com/104157.html
Капліца пачатку ХХ стагоддзя ў нэагатычным стылі.


МАЛІНОЎШЧЫНА http://globus.tut.by/malinovsch/index.htm
Тут знаходзяцца рэшткі калісьці вялікай сядзібы Свентаржэцкіх. А на тэрыторыі мясцовага спіртзавода месціцца і магіла былога ўладара.


фота з форума globus.tut.by

БЕНІЦА http://globus.tut.by/benica/index.htm
У мястэчку захаваўся цудоўны касцёл XVIII стагоддзя. Калі пашансціць то можна патрапіць унутар.


фота з форума globus.tut.by

ЗАЛЕССЕ http://azarkinm.livejournal.com/131843.html
Палац дзе пісаў свае творы Клеафас Агінскі, дзе можна знайсці камень паўстанцаў Касцюшкі, дзе блукаючы па парку можна знайсці шмат маляўнічых і запамінальных мясцін. А палац, які знаходзіцца на рэкантрукцыі, прымусіць вас яшчэ не раз прыядхаць сюды.


закуток маляўнічага парка Агінскага

СМАРГОНЬ http://azarkinm.livejournal.com/129030.html
Старажытны касцёл 1610 года з нетрадыцыйным нтэр'ерам. Помнік 10-годдзя незалежнасці Польшчы, да якога прыходзілі гараджане адзначаць прыняцце канстытуцыі Рэчы Паспалітай. І помнік Першай сусветнай вайне, які з'явіўшыйся ў горадзе ў 2014 годзе. Усё гэта і не толькі можна пабачыць у старым беларускім горадзе.


НАВАСПАСК http://azarkinm.livejournal.com/153565.html
Трымаючы марштур на Крэва са Смаргоні вы не абмінёце руіны царквы 1808 года.


КРЭВА http://azarkinm.livejournal.com/110393.html
Адзін з самых велічных калісьці гарадоў Беларусі. Месца дзе вам распавядуць пра прывіды ў былым замку. Месца дзе спынілася біцца сэрца славутага Кейстута. Месца, дзе за кратамі трымалі Вітаўта і дзе была падпісана Крэўская ўнія. Усё гэта - гэта наша гісторыя.


А 23 жніўня тут праходзіць кірмаш керамікі. :-)

МАРШРУТ № 2
Вішнева-Дзесятнікі-Юрацішкі-Трабы-Гальшаны-Баруны-КРЭВА
Маршрут, які збольшага выбяруць тыя, хто цікавіцца гісторыяй баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны на нашай тэрыторыі. Маршрут разлічаны на тое, што вы ўжо прагледзілі архітэктуру Беларусі да Валожына, ці можаце адкласці прагляд на іншы час :-).


ВІШНЕВА http://globus.tut.by/vishnevo_volozh/index.htm
Касцёл 1637 года, мемарыяльны камень немецкага штаба, былая паляўнічая сядзіба Храптовічаў "Адрывонж" з маляўнічым наваколлем, доты Першай сусветнай вайны і дом прэм'ер-міністра Ізраіла Шымона Перэша. Усё гэта і шмат чаго іншага прыцягне вас да наведвання гэтага месца на пад'ездах да Крэва.


фота з globus.tut.by

ДЗЕСЯТНІКІ http://globus.tut.by/desyatniki/index.htm
Могілкі Першай сусветнай вайны і велічны помнік прыцягваюць турыстаў да гэтых мясцін.


фота glidernet

ЮРАЦІШКІ http://globus.tut.by/yuratishki/index.htm
Мемарыяльны камень немецкага штаба і могілкі прымусіць збочыць тых, хто цікавіцца гісторыяй Першай сусветнай вайны.


фота з globus.tut.by

ТРАБЫ http://globus.tut.by/traby/index.htm
(папярэджанне. Вёска адносіцца да памежнай тэрыторыі, таму трэба аплаціць пошліну на знаходжанне тут, але калі вы гэта не аплацілі, то проста выкрэсліце гэта месца са сваёй вандроўкі).
Вы ўсёроўна па дарозе на Крэва будзеце праяджаць гэты населены пункт калі выбярэце гэты маршрут. Дык чаму не спыніцца і не паглядзець на драўляную царкву канца ХVIII стагоддзя, ды на гаспадарчыя пабудовы калісьці вялікага маёнтка.


фота з globus.tut.by

ГАЛЬШАНЫ http://azarkinm.livejournal.com/108588.html
Адно з самых маляўнічых і прыгожых мястэчак Беларусі. Дзе спляліся паданні, мастацкія фільмы, гістарычныя постаці кніг. Гальшаны вартыя і асобнай вандроўкі, але калі часу хапае, то вядома абмінуць гэта месца будзе самай вялікай вашай памылкай.


БАРУНЫ http://azarkinm.livejournal.com/98302.html
Касцёл 1747 года, цудатворны абраз і могілкі Першай сусветнай вайны прыцягнуць ваш погляд да мястэчка. І абмінуць не здолеце яго, бо знаходзіцца на шляху з Гальшан у Крэва.


КРЭВА http://azarkinm.livejournal.com/110393.html
Адзін з самых велічных калісьці гарадоў Беларусі. Месца дзе вам распавядуць пра прывіды ў былым замку. Месца дзе спынілася біцца сэрца славутага Кейстута. Месца, дзе за кратамі трымалі Вітаўта і дзе была падпісана Крэўская ўнія. Усё гэта - гэта наша гісторыя.


А на 23 жніўня тут праходзіць кірмаш керамікі. :-)

P.S. Вядома з усіх маршрутаў вы можаце выкідваць населеныя пункты якія не вартыя вашага прагляду. Усё залежыць толькі ад часа на які вы разлічваеце, і жадання паглядзець тыя ці іншыя гістарычныя помнікі Беларусі.

Вандроўкі Беларусь, Маршрутызацыя краіны, Вандроўкі

Previous post Next post
Up