Усе допісы пад цэтлікам "журфак" у гэтым жж неяк заўчасна прадугледжваюць маркотнае ныццё пра наш гаротны лёс. Ды чо там, не хлушу ж.
Але там не так дрэнна. Чэсна :) Таму няхай тут будзе таксама і іншы цэтлік. І калі гэта будзе адзіны пост пад ім - ну й тое добра :)
Соў.
Адчулася раптам, што там тут ёсць-такі выкладчыкі, якім якбытаксказаць не ўсё адно на нашыя душы. Магчыма, ім усім не ўсё, але неяк не заўважна. Але калі трапляюцца тыя, ад каго ажно вее неабыякавасцю не проста да асобы, розуму, а менавіта - душы... гэта адчуваецца імгненна. Я не магу гэтага сфармуляваць. Гэта наогул спецыфічнае адчуванне, якое спадзяешся атрымаць ад людзей. Але такое ёсць. На жаль, рэдка.
Першым анімацыю Пятрова мне паказаў
ragvald1. Наскрозь і ўнутр - ну гэта адразу стала ясна.
Але аааа, хто ж ведаў, што калі-небудзь у студэнцкай аўдыторыі нам будзе іх паказваць выкладчык. Уладзімір Анатольевіч, мы не ведаем, ці заўважаеце Вы нашыя закаханыя захопленыя вочы, але дзякуй Вам. За размовы, расповяды, небанальнасць, глыбіню, шчырасць, пранікнёнасць і тонкасць. Мурашы натоўпамі бегаюць па спіне.
Непараўнальны, бясконца прыгожы і абсалютна геніяльны мультфільм, ад якога усё раздзіраецца ўнутрох.
Сон смешного человека.
Click to view
Журфак - нейкае бессаромна насычанае кантрастамі месца. Маю на ўвазе людзей, канешне.
Ёсць дзеці цікавыя, інтэлігентныя і разумныя, ёсць пачуццёвыя, выхаваныя, начытаныя, ёсць эмацыянальныя, яркія, па-падлеткаваму амбіцыйныя, неабыякавыя.
Але адначасова з гэтым ёсць такі трэшовы трэш, што я не проста думаю "як яны сюды трапілі????", але таксама і "якое шчасце, што мы не ў адной групе! аааа"
Не буду рабіць выгляд добрай і ласкавай дзяўчынкі, бо не ўтрымліваецца тое, што хочацца сказаць энівэй.
Тое, што сёння сп.Фральцова па гарачыні і экспрэсіўнасці характару казала на лекцыі, і тое, што так узрушыла дзетачак, - імхо самая звычайная праўда, якая дзіўна што кагосьці здзівіла. Менавіта - звычайная. Бо хоць я асабіста і знаёма з шэрагам разумных і цікавых людзей, і па наіўнасці мне сапраўды падаецца, што ўсе навокал такія:), але ўсё адно падпісваюся пад кожным яе словам. Нават калі ў лік бярвенняў уваходжу сама.
Калі падчас гэтых мультфільмаў я чую "фу блін, он чё укурілся чё лі, чё за псіхадэл",
калі на сапраўды цікавых лекцыях чуецца храп,
калі я чытаю гэтыя блеа гонзаблогі аднакурснікаў,
ці чую глыбокія аналітычныя размовы, філасофскія спрэчкі...
Мяне не цягне на ваніты. Мне нават ужо не хочацца плакаць :) Да мне ўсё адно, па сутнасці. Шчыра. Замілоўвае )
Але з Нінай Ціханаўная я бясконца згодная.
*на гэтым усё :)