Ка́та́рсис (от др.-греч. κάθαρσις - возвышение, очищение, оздоровление).
У сп.
alyrik нядаўна быў
надзвычайнай дакладнасці пост, які я ўзгадала імгненна пасля сёння.
Перачытваючы яго яшчэ раз, запэўніваюся: так, акурат так. Гэтае адчуванне, з аднаго боку, непараўнальна з чым іншым, а з іншага - міжвольныя паралелі з іншым кірункам задавальненняў усё-ткі праводзяцца. Яны відавочны.
Я вельмі хачу выразіць словамі тое, што хачу выразіць, але не магу.
Я вельмі хачу выразіць словамі гэта фантастычнае пачуццё прыгажосці, захаплення, адсутнасці подыху, адсутнасці адчування цела наогул. Страты асэнсавання сябе і навакольнай рэчаіснасці.
Гэтыя калючыя мурашы яшчэ падчас уверцюры. Яны працінаюць спачатку ногі - ікры, калені, сцёгны - адначасова пальцы рук, локці, ключыцы; комам сціскаюць горла, урэшце нешта здараецца з подыхам, альвеёлы выбухаюць унутры, і вочы... вочы проста не вытрымліваюць.
Я даўно не чакала ад сябе такіх эмоцый. Да я проста не спадзявалася на іх. Прынамсі, у тэатрах Беларусі:)) Калі пэўная эмацыянальная мяжа пройдзена, вельмі цяжка яе дасягнуць і уж асабліва перайсці.
Проста не верылася вачам. Такое ўсё... сапраўднае. Такія цудоўныя касцюмы, дэкарацыі. Такое адпаведнае. Трапнае. Несурагатнае. Гарманічнае. Я сядзела і патанала ў пастэлі колераў, трапяткасці святла і ў музыцы, натуральна.
Баялася расчаравацца, вельмі. Бо, калі што, "Яўгена Анегіна" я ведаю ледзьве не на памяць і дараваць якую-небудзь танную лажу настрою не было зусім.
І тут так.
ТАК.
Хоць выканаўцы Таццяны было кхэм дзесьці каля 50, яна была выдатнай і бездакорнай.
Але Анегін... Громаў. Господібоже. Кто. Может. Быть. Прекрасней. Простіте.
Маё сэрца збіралася зламаць рэбры і выскачыць.
Такая натуральная Вольга, такі мілы Ленскі, такое непадробныя пачуццё, такое немагчыма таленавітае выкананне, такія тонкія і трапныя дымінуэнда, такія пранізліва-ёмістыя крэшчэнда, няма перабольшванняў, перайгранняў, а...
Пра музыку Чайкоўскага я не скажу ні слова, бо тут і казаць няма чаго, калі проста заўжды ўнутры. І апісваць няма сэнсу.
І гэтае адчуванне... Зноў, зноў ёсць, зноў са мной, зноў ува мне, мм..
Какое счастье. Какое..