Пакуль у вандроўні ідзе міжсэзоньне, трэба штосьці навучыць яшчэ, апроч моваў ды праграмаваньня. Сумна тое ўсё! Вось, таму вучуся гатаваць. Ад 19.40 да 22.40 зрабіў "салянку":
У Харватыі ня ведаюць пра сьмятану. (Яны таксама ня ведалі пра кефір, але зараз ведаюць). Маем штосьці накшталт. Але крыху салёнае. Завецца "мілЭрам". Каштуе амаль 10 кун за 250 грамаў (падзелім на 7,48 - атрымаем эўра). Леваруч - кіслыя вяршкі, але больш падобныя да ёгурту.