Я калісьці летась ужо пісаў пра смачныя ўстановы Макарскай паморы. Толькі вось давядзецца здымкі аднавіць.
Дык вось. Як вы будзеце мець ласку адпачываць дзесьці ў гарадох Брэла ці Башка Вода, ці, нават, Макарской, абавязкова завітайце ў харчоўню "Галінац", якой годна кіруе ўжо колькі гадоў мой файны сябра Стыпе Слішкавіч. Да-рэчы, ён ёсьць паходжаньнем з улюбёнага мною горада Імоцкі з два возеры, пра якія я шмат разоў пісаў тут.
Харчоўня месьціцца ў гарох, у месцы Горны Крычак. Каб людзі там ня ішлі з паморы пехатою рэстарацыя ладзіць дармовы трансфэр з Брела ды Башкай Воды. А вось з Макарской давядзецца клікаць таксоўку коштам 150 кунаў (21 эўра ў адзін бок - але тое вартае).
Сьцяжына далавах, асьветленая ліхтарнямі, якія хаваюцца ў гушчары вінаграда
Сходцы да тэрасы
Вельмі традыцыйная выгба па-над уваходам у старую хату (там дагэтуль жывуць). Далавах быў сьвіран, людзі жылі па-над ім.
Да пытаньня пра вялічыню порцыяў. Талерка здаецца малой, але толькі на першы позірк. Гэта ёсьць сэт-плэйт, дзе ставяцца меншыя талеркі зь ежай. Спачатку кельнер прыносіць "бэштэк" - ці "прыбор", на залежнасьць, што чалавек есьцьмець.
Гэта - шашлык з крэветкаў у "блітве" - адмысловая трава. Пераклад я ня ведаю. Ды расейскія слоўнікі таксама паводзяцца моўчкі.
Гэта - стэйк с фрыткамі. Стэйк - супер. А фрыткі я ня ем (захарчыла жонка).
На заканчэньне дэсэрт. Мой завецца "сэміфрэда", кшталтам лёдава з гарэхамі. Стыпе, мой сябра, кажа, што рэцэпт атрымаў ад бабулі. Але маніць. Але - вар"яцкі смачна.
А гэта ўжо ясі жонка - блінцы з лёдавам унутар ды вішнёвай паліванкай з кавалкамі, насамрэч, вішні.
Вельмі раю. Даволі затлуста каштуе каштуе ўсё разам (зь півам, віном ды мінэралькай). Але варта таго.
А ўлетку з тэрасы відаць мора ды выспы пакуль сонца ня сядзе...