У Сьпліту мы маем вуліцу Мармонтову, якую прысьвяцілі калісьці Напалеонаваму гэнералу Мармонту, які, калі шчыра, яе й пабудаваў.
На вуліцы Мармонтавай ёсьць вадаграй, якія мянуецца "Сьпліцкая Пір"я". Увасабляе сабой звычайную нашу дуліну, якую калісьці нашы дзяды ды бабулі паказвалі пад нос камусьці. Я таксама паказваў, пакуль не зьявіўся "фак". Дуліна паступова адлятае ў вырай, як і злучоная зь ёй традыцыя.
Цікава ды зьдзіўлялна - сьплічане таксама маюць традыцыю выракарыстаньня гэтага жэсту. Нават яму паставілі помнік.
Аўтар помніку архітэктар з прозьвішчам Храст. Дуліна сымвалізуе, што сьплічане ды засталыя далматынцы - людзі вельмі цвёрда-галовыя, упартыя ды ня сьхільныя да кампрамісаў. Гэта сьпліцкі сымболь глядзіць у напрамку Заграбу. А сьвяточна яго адчынілі грамадзтву ў 1998 годзе.
Чакаем, што падобная "пір"я" зьявіцца й у Заграбу.