Пра Чырвонае Возера

Sep 12, 2013 22:00

Я ўжо даволі шмат пісаў пра Імоцкі, адзін горад, які я вельмі раю наведаць, калі хтосьці з вас, мае файныя сябры, адпачывацьмець ці праязжацьмець праз Макарскую Памору (ці рыўеру). Дык вось.
Звычайна чырвона возера ў Імоцкім выглядае вось так:


Возера ёсьць вельмі глыбокім ды недасьледаваным. Толькі сёлета немцы зрэшты прыцягнулі аўтаматычны падводны чоўн, які неўзабаве мусіць знайсьці дно гэтага возера. Але не пра гэта гаворка. Акурат сёньня быў зноў на возеры, бо пачуць пра тое, што зрэшты дакранулася да дна няхай нават аўтаматычная прылада с вінтамі, я хачу між першымі.
Але сёньня коляр возера зьмяніўся:
вада стала зялёнай. На здымку далавах - сонца адбівае сьцяну ды кавалак неба.


Больш красамоўна:


Мяркую, на папярэдніх здымках заўважылі дрот, які "падае" у возера. Ён падае на пантон, дзе горная служба выратаваньня Харватыі будзе вязаць дасьледчы чоўн. Да пантона - прыблізна 300 мэтраў, ды ён зьмясьціць да 30 асобаў запар.


Яшчэ адно фота, дзеля ўсяго:


Вось што бліжэй за канца сэзону ў Харватыі, то больш не робяць глузды. Забыўся сёньня на нармалёвы здымач, таму давялося фатаграфаваць на камунікатар. Прабачце шчыра, як гаворыцца.
Ва ўсіх жырохароў Імоцкага пытаньне, а чаму вада здабыла такі коляр і ці не датычныя да гэтага вонзямельцы (іншаплянэцяне)? Сябра горнай службы выратаваньня, які соднева дзяжурыць ля фанікулёра (на якім апушчацьмуць далоў чоўн) кажа, што па-над вадою вельмі шмат сухіх пячораў, закаркаваных глеям. Учора ўночы ды сёньня паўдні Імоцкі край апанавала тая-жа самая залева, пра якую пісаў учорась. Коркі з глею выбіла ў возера ды пафарбавала яго. Таму зараз ім усім давядзецца чакаць яшчэ пяць-шэсьць дзён, калі бруд сядзе на дно. Вось потым ўжо човень будзе дасьледваць возера. За пару, на дне знойдуць летак бамбардоўцу В-52, які быў абрынуты па-над Імоцкім у 1944 годзе, бо санар паказ ягонае крыльле на 230 мэтраў глыбыні.

Загора, Вандроўнае, Чырвонае возера, Імоцкі, Далмацыя

Previous post Next post
Up