цяпер мне нe страшна што ты не са мной нe страшна застацца зусім адной я навучылася быць сабой і без цябе мне не пуста зусім прастора не сплюшчваецца у адзін пункт на сцяне дзе праём дзвярэй не чакаю каб ты з’явіўся скарэй не баюся хадзіць па пакоях пустых не напружваю зрок не наструньваю слых дыхаю роўна не плачу у сне ты не са мною
Каштаны выміраюць на зямлі Пра іх таксама Скажуць Некалі цвілі Раслі Скідалі ўвосень Лісце І пругкія каштаны У траву І пра мяне Калі і я памру Скажуць Была Дакладна не скажу калісьці
У жніўні было дзве поўні я пра цябе успомню згадаю адным радком ты быў як месяц за шклом далёкі чужы халодны няведамы і свабодны то маладзік то ветах а я гадавала дзетак
Сёння быў вельмі розны дзень. У першай палове я паспела зрабіць фотку на пашпарт і дабегчы да працы. А потым лінуў страшны дождж. Я загаварыла яго вось гэтымі радкамі: ( замова ад дажджу )