***

Nov 03, 2015 19:57

цяпер мне
нe страшна
што ты
не са мной
нe страшна
застацца
зусім адной
я навучылася
быць сабой
і без цябе
мне не пуста зусім
прастора
не сплюшчваецца
у адзін
пункт на сцяне
дзе праём дзвярэй
не чакаю
каб ты з’явіўся
скарэй
не баюся
хадзіць
па пакоях пустых
не напружваю зрок
не наструньваю
слых
дыхаю роўна
не плачу
у сне
ты не са мною

ты - ува мне

вершык

Previous post Next post
Up