Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка IV - Снегапад у замку і бура вакол яго

Jan 12, 2016 17:05

Снежань, не гледзячы на сваю назву, выдаўся амаль бясснежны, але пачатак новага 2016 прынёс ў Гародню доўгачаканы снег. 11 студзеня я наведаў замак падчас снегападу.







Нядаўнія знаходкі на якіх я падрабязна спыніўся ў пасте: Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка II - Сад камянёў







Бура вакол замка? Гэта можа падацца невялікiм перабольшаннем, тым не менш у вузкіх колах сапраўды ёсць хваляванні, каталізатарам якіх безумоўна стаў малады навуковец Мікола Волкаў. Гэтыя хваляванні выклікае праект рэстаўрацыі замка за аўтарствам архітэктара Уладзіміра Бачкова, які крытыкуе Волкаў. Распрацаваны шмат гадоў таму праект Бачкова можна прызнаць нядрэннай зыходннай кропкай, але ён зразумела мае патрэбу ў зменах на аснове новых археалагічных дадзеных і канструктыўнай крытыкі. Нядаўна Мікола Волкаў апублікаваў сваю выдатную, на мой погляд, працу Архітэктура Старога замка ў Гродна ў XVI - XVIII стст.: выгляд і прызначэнне збудаванняў размешчаных уздоўж нёманскай сцяны дзе выказаў свае заўвагі па праекце Бачкова. Паводле даследаванняў Волкава брама, якую плануюць аднавіць у першую чаргу, мае ў праекце на паверх больш, чым яна мела ў часы Баторыя. Задумайцеся! Калі Мікола мае рацыю, і ў праект не ўнясуць змен, у браме можа з'явіцца цэлы паверх, якога яна ніколі не мела! У даследаванні ёсць цэлы шэраг іншых важнейшых заўваг. Пакуль што мала хто з зацікаўленых у сапраўднай рэстаўрацыі людзей верыць, што Уладзімір Бачкоў прыслухаецца да крытыкі. Нягледзячы ні на што праца спадара Волкава, на ніве барацьбы за навуковую рэстаўрацыю замка, мае вялікае значэнне і варта падтрымаць яго хаця б проста цёплым словам, што аўтар гэтых радкоў і зрабіў з задавальненнем. Ну а пакуль што ў замку зіма...


Старый замок, архитектура Гродно

Previous post Next post
Up