Алтар быў адрэстаўраваны і ўрачыста прадстаўлены наведвальнікам галоўнай каталіцкай святыні Гароднi. А на наступны дзень пасля адкрыцця я вырашыў зірнуць на яго.
У паўзмроку мігаценне золата і срэбра сапраўды робіць моцнае ўражанне.
Акрамя гэтага і нядаўна адрэстаўраваных трох галоўных, у гарадзенскай Фары знаходзяцца яшчэ 9 алтароў. Можна ўявіць якое ўражанне будзе вырабляць інтэр'ер, калі ўсе яны будуць адноўлены.