Беларусы на польскіх грошах

Nov 20, 2015 01:22

Вядома, загаловак некалькі правакацыйны. :) Не ўсе пагодзяцца з тым, што ніжэй прадстаўленыя дзеячы былі беларусамі. Але на карысць іх беларускасці могут быть прыведены некаторыя аргументы.

Серыя польскіх банкнот „Wielcy Polacy” налічвае 17 адзінак. Купюры з гэтай серыі сталі хадзіць у 1975 годзе. Найменшы намінал - 10 злотых, мела купюра з палкаводцам Юзэфам Бемам, найбольшы - 2 мільёны, з выявай кампазітара і палітыка Падэрэўскага.

На купюры 20 злотых прадстаўлены Рамуальд Траўгут - палітычны і ваенны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64. Нарадзіўся Рамуальд ў вёсцы Шастакова, а гэта Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.


https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:20PLZ_f-1.jpg

Бацька яго належаў да саксонскаму роду. Вучыўся юны Рамуальд ў свіслацкай гімназіі, якую наведвалі асобы якія сталі пазней шырока вядомымi: Каліноўскі, Нямцэвіч, Орда.

Тадэвуш Касцюшка - змагар за свабоду, ураджэнец беларускага Косава, выхадзец са старадаўняй берасцейскай шляхты, адлюстраваны на банкноце 500 злотых.


https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:500PLZ_f-1.jpg

Ураджэнец Ігуменскага павета Мінскай губерні, прадстаўнік беларускай (так кажа вiкiпедыя) шляхты па бацьку і трохі армянін па маме, а таксама выбітнай кампазітар - Станіслаў Манюшка, прадстаўлены на купюры наміналам 100 000 злотых.



https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:100000PLZ_f-1.jpg

Вядомы пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, па творы якога "Агнём і мячом" пастаўлены проста шыкоўны фільм і, па некаторых звестках, беларус па маме - Генрых Сянкевіч, вось той чалавек чый партрэт ўпрыгожвае польскую купюру вельмі буйнога наміналу - 500 000 злотых.



https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:500000PLZ_f-1.jpg

Злотыя з гэтай серыі прымаліся як сродак аплаты да 31 снежня 1996 года.

история

Previous post Next post
Up