Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка II - Сад камянёў

Jul 18, 2015 23:12

Ня так даўно я ўжо наведваў Стары замак і стварыў пост поўны фотак з паходу туды. Вось ён тут: Стары замак у Гароднi. Аднаўленне: Частка I - У браме. Але высветлілася, што няўрымслівыя таварышы, якія працуюць на ніве адраджэння замка, паспелі накапаць каменных цікавостак, якія, вядома, заслугоўваюць увагі краязнаўцаў, а таксама аматараў піва і коцікаў. Чаму аматараў піва і коцікаў, падумаюць некаторыя. Ды таму што яны заслугоўваюць увагі ўсіх наогул. Харэ ўжо бухаць і коцікі таксама нікуды не падзенуцца. Чытайце другую частку псіхалагічнага трылера з элементамі брутальнага краязнаўства "Стары замак у Гароднi. Аднаўленне" - "Сад камянёў".

Дык вось, паглядзіце адразу на гэтыя цудоўныя рэшткі артэфактаў.
1.


Сярод іх асабліва вылучаецца сонейка.
2.



Гэта фрагмент старадаўняга картуша. На гэтай старой фатаграфіі ён яшчэ цэлы.
3.


Цалкам магчыма, што будаўнікі савецкіх часоў разбілі каштоўны артэфакт.
4.


5.


Найбольш верагодна, што картуш - частка дэкору Новага замка, збудаванага ў 18 стагоддзі.

Побач ляжаць фрагменты вось такіх цудоўных паўкалон. Гэта нават трохі грэчаскія руіны нагадвае, на самай справе. Бачныя каннелюры (вертыкальныя жалабкі). Магчыма, гэта частка дэкору Старога замка, але магчыма Новага.
6.


7.


8.


9.


Сад камянёў. Брутальны, таму што беларускі.
10.


А ў двары замка вось што.
11.


12.


13.


Траншэя ля брамы.
14.


Пасля агляду дзядзiнца я вырашыў пакінуць замак, але не праз браму - папросту збегчы па схіле гары. Я жадаў адправіцца ў Каложскі парк, каб яшчэ раз паглядзець на выдатны і ўнікальны помнік, пра які я распавёў вось тут: Шедевр В. Пантелеева и другие его работы. Але спуск выдаўся значна цяжэйшым, чым я чакаў. Не паўтарайце гэты трук калі вы не скончылі спецыяльныя курсы або... цвярозыя.;)

Накіраваўшыся ў бок парку я азірнуўся назад...
15.


Чо за... Я ж гадоў у 14-16 збегаў у гэтым месцы з аднакласніцай і яна нават не ляснулась. Спуск стаў больш брутальны.:)

Старый замок, архитектура Гродно

Previous post Next post
Up