Некалі Сяргей Дубавец прывёз з Нью-Йорку ў падарунак сябру Адаму Глобусу пляшку бурбону Ноб Крык.
Някепскі віскі, смачны, салодкі, стыльная этыкетка, быццам газетная абгортка, моцны, а п'ецца лёгка, як каньячок.
Чаму яны ня выпілі яе разам? Я ня скажу, відаць не склалася.
Адам Глобус тую пляшку паваліў адзін, за раз, сам насам, і як пазней казаў -- ледзь не памёр.
50 градусаў, 0.7 літра. Гэтак можна і памерці...
Бурбон -- напой падступны.
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/9302/42024511.32/0_116446_95e50705_L.jpg)
Knob Creek 9YO