Шал

Sep 28, 2013 15:06

28 верасня -- сусветны дзень барацьбы супраць шаленства (World Rabies Day), заснаваны па ініцыятыве Сусветнага альянсу па барацьбе з шаленствам.
Сціпла адзначаецца 28 верасня.
Але ж для нас вельмі актуальна.
Шаленства пашыраецца і прэ...
Шаленцы на конях скачуць з шаблямі!!!
Штодня ў свеце 150 чалавек памірае ад шаленства - ці, у сярэднім, адзін чалавек кожныя 10 хвілін.
Шал перамагае! Нас усё меней! Мы слабеем.
150 тысяч штогод памірае ад шаленства!
Варта святкаваць, каб шалёны здох.





Добра падыдзе Піска! Чылійскае вінаградная гарэлачка, шалёны напой, кшталту грапы або чачы.
Перу і Чылі праз «піско» (Pisco) блізкія да вайны.
Кожная краіна адстойвае сваё справядлівае права на аўтэнтычны напой.
За шаленцаў!

нататка, нацюрморт, брэндзі, беларускі каляндар, гарэлка, херас

Previous post Next post
Up