Лепшы свежы сняданак у стылі кулінарыі fusion .

Aug 24, 2008 22:10




На сняданак філіжанка кавы, або кубак гарбаты, хто як любіць, падаць на талерачцы з кветкаю. Кветку варта назапасіць загадзя, прывезці з лецішча, нарваць пры дарозе ці сабраць на полі, у жніўні кветкі хапае. Кветку варта спаласнуць, асвяжыць і пакласці да сняданка, як рамантычнае ўпрыгожванне, як кропля святла і пяшчоты. Самы просты ранішні сняданак з кветкаю задасць на дзень светлы і добры настрой. Кветкі добра пасуюць і да усіх салатаў, нават да звычайнай яечні з чорным хлебам падыдзе самая простая кветка. Зрэшты, калі няма каму паднесці такі гламурны сняданак, то варта падаць кубак з кветкаю самому сабе.

нататка, фота, кава

Previous post Next post
Up