святло

Aug 25, 2008 20:36

Платон заўважыў, што не бяда калі дзіця баіцца цемры, сапраўднае гора, калі сталы чалавек баіцца святла.
Падумаў, мая душа фатографа прагне яркага сонечнага святла, і гэтым усцешышся.
Але ж у кожнага з нас мусіць быць і свой куток цемнаты. Там, дзе час ад часу хаваецца у цень душа. Як дзень сыходзіць на ноч, так і чалавек, ня можа жыць толькі асветлены сонцам - згарыць. А колькі пражылі жыццё не выходзячы з цемры? І колькі згарэла сонечных светлых людзей!




Марская лямпачка.

тэкстуры, фота

Previous post Next post
Up