Mama mia ці нашы італьянскія вакацыі))))) Частка IV. Тэарэтычная.

Jul 12, 2013 20:56

Мне захацелася напісаць яшчэ такі невялічкі мануал па нашай вандроўцы. Можа каму  зь сяброў гэта будзе дапамогай ці каго-небудзь зь іх падштурхне да вандроўкі.


Ляцелі мы з Кракава. Нажаль, па незалежачых ад нас абставінах у нас не атрымалася прагуляцца па гэтым горадзе. Дабірацца да яго лёгка. Галоўнае - дабрацца да Варшавы. Тут ужо "хто на што вучыўся" :) Можна прамым цягніком, можна разьбіць квіток па Брэсту і атрымаецца ўдвая таньней, але ёсьць верагоднась, што ў Брэсьце трэба будзе выйсьці і пагуляць 2 гадзіны па горадзе, а гэта - 1.30 ночы. Можна с перасадкамі, выкарыстоўваючы электрычку Брэст-Тэрэспаль, а пасьля - цягник Тэрэспаль- Варшава. Гэта будзе найтаньнейшы варыянт.

З Варшавы да Кракава самы танны варыянт -  аўтобус PolskiBus. Асабліва, калі купляць квіток вельмі загадзя. Але можна і цягніком. Цягніком ехаць каля трох гадзін.

З Кракаўскага ж/д вакзала ў аэрапорт Кракаў-Баліца ходзіць электрычка. Квіток каштуе 12 злотых. Ехаць нядоўга, нешта каля 20 хвілін. На выхадзе з электрычкі пасажыраў падбірае бясплатны аўтобус і падвозіць да самага тэрмінала (Т1)




Далей - ужо проста)))) Прайсьці віза-чэк, здаць багаж (калі ён ёсьць), прайсьці сек'юрыты-кантроль, дайсьці да гейта і, дачакаўшыся часу пасадкі, прайсьці на борт.


Пасьля даждлівай Польшчы Сіцылія сустрэла нас прыемнай цеплынёй.


З аэрапорта Трапані ў горад ходзіць аўтобус. Квіткі можна набыць непасрэдна ў кіроўцы. Кошт - 4,70 еўра. 30 хьвілін - і мы ў горадзе Трапані.

У Трапані шыкоўна ходзяць аўтобусы, якія злучаюць сабою розныя кропкі горада і аб'екты па-за межамі самаго Трапані. Напрыклад, без праблем можна дабрацца да Палерма і Сан-Віта-Ла-Капа.

У Ламбардыю мы ляцелі самалётам. 1, 5 гадзіны  - і мы спускаліся па трапу ў аэрапорце Мілан-Бергама.


Адтуль аўтобусам можна дабрацца ў Мілан, Брэшыю і сам Бергама. Да Бергама ідзе звычайны гарадзкі аўтобус №1. Галоўнае, не прапусьціць свой прыпынак - а нам быў патрэбен цэнтральны чыгуначны вакзал, - бо гэты аўтобус ідзе аж у самы верхні горад.
Вакзал - маленькі. Усе інтуітыўна зразумела. Набыўшы квіток (Бергама - Лекка - Варэна) ідзем на пасадку.
Цягнікі - як зусім старэнькія і вельми зьнешне нагадваючыя нашыя дызеля, так і  больш сучасныя мадэлі. Ёсьць нават двухэтажныя.
Да Лекка ехалі старэнькім цягнічком. Пасьля - 5 хьвілін на перасадку  - і едзем далей.
Я крыху хвалявалася наконт перасадкі - як знайсьці патрэбны цягнік. Але ўсё проста: на табло пад назвай горада, да якога едзе цягнік, бягучай стракой ідзе пералічэньне прыпынкаў і часу, калі цягнік на іх прыбывае. Арыентуючыся на гэта мы лёгка знайшлі наш цягнік.
Вось такі цягнік даімчаў нас з Лекка да Варэны.


Большую частку шляху гэты цягнік ідзе па тунэлю ў гарах.


З Варэны - паромам да Беладжыё.


Калі выбіраліся ў Сарніка - шлях да Бергама быў такі ж самы. А ўжо з аўтавакзала Бергама - аўтобусам да Сарніка. Квіток каштуе 3,30 еўра. Дарэчы, квіткі на аўтобус трэба набываць у табачных лавачках)))) Такая вось нацыянальная асаблівасьць.
Да Сарніка аўтобус ідзе прыкладна гадзіну (крыху меней). На табло адлюстроўваецца наступны прыпынак. Мне яшчэ вельмі дапамагала раздрукоўка маршрута з усімі прыпынкамі і часам іх праходжаньня. Бо аўтобус спыняецца толькі там, дзе пасажыры просяць (націскаючы на кнопку). Ну ці галасуюць на прыпынку))

Апошня частка шляху - із Сарніка ў Бергама і пасьля ў аэрапорт.


Ну вось неяк так :) Зусім не страшна :) І вельмі цікава))

P.S. За большасьць фота дзякуй інтэрнэту.

Італія, вандроўкi

Previous post Next post
Up