Вайцюшкі. Летнія мары збываюцца.

Aug 14, 2013 21:17

Не так даўно я, сама сабе прызналася: хочацца нечага.. Ну вось ня ведаю...Лёгкасьці. Жнівеньскіх зор. Паветра. Музыкі...ці, наадварот, цішыні... І вось, нечакана для самой сабе, я апынулася на хутары Зьміцера Вайцюшкевіча - у Вайцюшках. На фестывалі, які ладзіў Зьміцер. Тут няе буду шмат пісаць, лепей проста выкладу фоткі))
Пачну з таго, што само месца на дзіва прыгожае. Нёман)))






Увечары, гледзячы на гэтыя яблыні і яблыкі узгадаўся Міцяеў.
Холодное и круглое, как слово "далеко",
Сорвется с ветки яблоко и стукнется легко.
Как лодка деревянная в причал сырой ночи,
А сердце, окаянное, смолчит...
Вось ужо колькі год ня слухала яго, а тут - раз...



Назва фестываля нарадзілася з прыездам Алеся Камоцкага. "Пад ліпамі". Я вызвалася быць Маляванычам))))




Сапраўдная юшка)))


Ну вось і самі выступоўцы. Гаспадыня крышачку адрэгуліруе гук...


і пачынаем)))






Канешне, самае цікавае і запамінальнае было пасьля. Амаль уначы. Ля вогнішча. Былі знаёмыя з юнацтва песьні Акуджавы і Візбара, сатырычныя песенькі ў выкананьні Зьмітра Бартосіка, анекдоты і байкі ад Вайцюшкевіча.


І ўсё гэта суправаджалася нейкім адчуваньнем неверагоднасьці...
Ноччу,  у намёце, слухала, як падаюць у траву яблыкі...
И вы к окошку подойдёте и окажется,
Что это яблоко катилось по траве...
А вам покажется, в который раз покажется,
Всё то, что вы давно придумали себе...

На наступны дзень была проста неверагодная па прыгажосьці раніца, самавар на шышках і Віктар Шалкевіч...
І ад'езд дадому.
P.S. Дзеля больш поўнага паглыбленьня ў атмасьферу рэамендую сумясьціць прагляд з праслухоўваньнем песень у выкананьні Вайцюшкевіча))))

Вайцюшкевіч, музыка, настрой

Previous post Next post
Up