А зараз мне хочацца сьпець оду возеру Ізеа. Утульнае, дамашняе, абсалютна не пафаснае.
Мы адпачывалі на ўскрайку горада Сарніка (Sarnico). Гэта маленькі ўтульны гарадок.
На другім беразе возера прытуліўся гарадок Паратіка (Paratico). Незвычайна узьнесла сябе адчуваеш, калі на ратушах абедзьвух мястэчак адначасова пачынаюць біць званы.
Па возеру спакойна плаваюць амаль што ручныя лебедзі.
Дзеці ўпадабалі гульнёвую пляцоўку)))
Увечары тут неяк асабліва душэўна....
А на наступную ранічу нас чакаў сюрпрыз. Вароты, якія хавалі нешта такое, што вабіла маё ўяўленьне, але былі зачыненыя з-за рэмонту, апынуліся адчыненымі.
Мы ўвайшлі і мяне ахапіла адчуваньне, што мы ў нейкім казачным месцы...нешта кшталту замка сьпячай прыгажуні - такое ж таямнічае і нерэальнае.
Тут нас паклікаў вельмі стары чалавек. Запытаўся, хто мы. Мне падалося, што гэта быў гаспадар гэтай прыгажосьці. Запрасіў выпіць зь ім кока-колы. У гэтым таксама было нешта сюррэалістычнае. Кока-кола з вялікай шкляной бутэлькі (адзін-у-адзін як у 60-70х гадах мінулага стагоддзя!)з чалавекам, якому не менш за 80 год, у рэмантуемым доме-альтанцы, праз адчыненыя дзьверы якога бачны інтэр'еры з тых самых 60х...
Такая вось машына часу))