May 11, 2018 12:14
Святы ў Беларусі
Каб мяне папрасілі пакінуць у дзяржаве адно свята, зусім адно і без усялякіх варыянтаў, назваў бы Новы год. Усё астатяе другаснае і прымазваецца да Новага году, ну і адлічваецца ад яго, безумоўна. Другім святам па значнасці для сваёй Беларусі зрабіў бы не зімовае свята, а летняе - Купалле. Астатнія святы і выходныя дні малацікавыя, больш за тое - яны мяне раздражняюць сваёй знарочыстай прымітыўнасцю і відавочным глупствам. Ёсць зіма і ёсць лета, ёсць марозны Новы год і сонечнае Купалле. Дастаткова.
беларус