May 12, 2018 09:49
Стральцоў і ілюзіі
У большасці людзей, хто першы раз сутыкаўся з пісьменнікам Стральцовым узнікала ілюзія, што яны бачаць зусім простага чалавека. Такога сабе прасцячка, якога лягчэй лёгкага зразумець і зусім не складана падмануць. Нешта падобнае адбываецца і з чытачамі Стральцоўскай літаратурнай спадчыны. Наіўным чытачам падаецца, што ў лірычных тэкстах Міхася Стральцова ўсё навідавоку, усё зразумела з першага прачытання і нішто не вымагае ўважлівага шматразовага перачытвання. Гэтыя дзве ілюзіі хутка разбураліся. Стральцоў быў нэнзай, за ўсмешлівасцю і ветлівасцю ішлі ныццё і бурчанне. У побыце Міхась Стральцоў быў цяжкім і наравістым. Што да ягоных тэкстаў, дык усе яны шматпланавыя, напоўненыя таямніцамі і вымагаюць напругі для разумення. Таму вакол Стральцова было шмат самападманутых, і шмат тых, хто хутка разчараваўся ў пісьменніку. Як на мой розум, гэтыя разчараваныя - доказ вялікага Стральцоўскага літаратурнага таленту.
Стральцоў