(no subject)

Jan 17, 2017 11:43

2017. Чобат і хрэн

Паэт Алесь Чобат аслеп. Сляпы паэт жыве адзін у ціхім Скідзелі. Добрыя людзі збіраюць грошы, каб крыху дапамагчы нямогламу чалавеку.

Сам я ніколі не чытаў вершаў Чобата, таму пайшоў у кнігарню і набыў зборнік «Край мой шчаслівы». Набыў, бо на чацьвёртай старонцы мне спадабаўся вобраз:

там дзе хрэн зацвітае
вёска вечна чакае
і ляціць белы конь

як святы Юры ў госці да Цмока

Кніжка паэзіі мне падалася зусім чужой, бо ў ёй амаль няма любові. Тая кропля любові што там ёсць, яна не да каханай, а да нейкіх катоў з чалавечымі імёнамі - Каця ды Саша. У кнізе шмат Ерусаліма, шмат Юды, шмат Пілата… Малітвы Алеся Чобата гучаць непераканаўча. Зрэшты, хопіць крытыкі. Ёсць адзін свежы вобраз і яго дастаткова. Тым больш, што на старонцы шэсдзесят сем я зноў прачытаў:

там дзе хрэн зацвітае
вёска вечна чакае
і ляціць белы конь

як святы Юры ў госці да Цмока

Куды глядзелі карэктарка Камінская і рэдактарка Бічэль? Каб хто нам сказаў. Адно спадзяюся, што спадарыня Данута Бічэль зараз дапаможа са зборам сродкаў свайму Алесю Чобату.

Дапамагай ім Бог.

сУчаснікі-2, кнігі

Previous post Next post
Up