(no subject)

Jan 03, 2016 23:20

2016. Акудовіч і прыпавесць

Пачаў працу над аздабленнем кнігі Валянціна Акудовіча, дзе будзе прыпавесць “Сум на тэму вяртання”. Зрабіў некалькі накідаў. Потым яшчэ некалькі. Раблю адзін малюнак за другім і не магу спыніцца. У кнізе столькі малюнкаў і не трэба, але мне хочацца нарабіць іх шмат і перадаць Акудовічу. Хай у яго будзе шмат малюнкаў да прыпавесці пра маркоту і вяртанне ў роднае мястэчка.

Адам Глобус "Вяртанец" малюнак да прыпавесці Валянціна Акудовіча "Сум на тэму вяртання" 2016 год. Папера, акрыл 21х15 см.


сУчаснікі, малюнкі

Previous post Next post
Up