Пра Крым. Суб'ектыўна.

Mar 18, 2014 14:37

Як жа я ненавіджу гэтую антынамічнасць рэчаіснасці, гэты вечны канфлікт каштоўнасцяў, гэтую немагчымасць задаволіць усіх!

Сёння дзень святога Лукі, біскупа Крымскага. І няхай ён моліцца за свой народ, бо большасць яго народа спужалася ўласнага ўрада.
Дыскрымінаваць фігова, таварышы нацыяналісты. Часам гэта абяртаецца стратай тэрыторыі. Пэўная мэта будзе дасягнута, зараз можна ўводзіць украінскую мову як адзіную ўсюль, бо асноўная рускамоўная тэрыторыя згубленая.

Так, рэферэндум неканстытуцыйны. Але калі ЗША аддзяліліся ад Велікабрытаніі, гэта таксама супярэчыла ангельскім законам. Права на самавызначэнне контра захоўванне тэрыторый. І наша прававая юдэйская справядлівасць не можа вызначыць, што тут галоўнае. Чаму юдэйская? Справядлівая таму што, вока за вока, зуб за зуб. Супакойся, Еўропа, ты не дарасла да хрысціянства.

Я сапраўды жадала для Украіны польскага шляху. Але яна манаэтнічнай не будзе, гэта хутчэй Бельгія. З іншага боку, бельгійскае мовы няма, а ўкраінская ё. Яшчэ з іншага боку, я за мовай (бедны я філолаг) не бачу людзей, якіх прыйдзецца прымушаць вывучыць украінскую, калі ўсё пойдзе так, як я хачу. Таму што на палітычную ўладу крымчанам пляваць, яны касмапаліты, як і я, паляшучка, і да лямпачкі ім, Масква ці Кіеў будзе нейкія рашэнні прымаць, тут жыць трэба, і добра жыць.

Але ж калі беларушчыне паміраць, то хацелася б памерці разам з ёю.

мова, Україна, палітыка

Previous post Next post
Up