«Добрыя дзяўчынкі кіруюцца ў рай, а кепскія - ў Бэрлін», - толькі такі выраз трымаўся ў маёй галаве па ад’езьдзе з Бэрліну, пасьля бяссоннай ночы ў бары культурніцкага цэнтру, размоваў на кухні ў знаёмай, ранішняй пасадкі на цягнік на Вену, які можа расфармавацца па дарозе.
Мабыць, я закахалася ў Бэрлін, хоць абсалютна не была да яго гатовая. Раптоўная працоўная вандроўка па прасунаньні беларускай музыкі ў нямецкія масы ўяўлялася мне выключна працоўнай, з пэдантнымі немцамі, акуратнымі клясычнымі нямецкімі кавярнямі і закрыцьцём бараў, а дзесятай:)
Бэрлін мітусьлівы, яркі, непрадказальны, з гулам хуткай дапамогі і пажарных, з коркамі ў мэтро, з рознымі, разнастайнымі людзьмі, з парушэньнямі правілаў, зь нечаканымі знаёмствамі, смачнейшым півам, адкрытымі да камунікацыяў мясцовымі і немясцовымі.
І можа нават добра, што нармалёвага фотаздымача ў мяне не было з сабой - зараз бы сядзела з гарамі здымкаў. А так дзяжурная мыльніца стрымлівала мае памкненьні, таму фотак мала, кампрамату ні на каго няма:), фотак начнога Бэрліну таксама, і мяне на фотках (маіх) няма.
А вось што ёсьць.
Ужо на вакзалі намі адчутае нямецкае піва.
Яркі Бэрлін.
Выпадкова сустрэты намі аўтамат для фота пасьля аказаўся легендарным. Супольнае фота атрымалася выдатнейшым.
А гэта выява са знойдзенага мною (!) бара Franken.
І піва, цёмнае, у якое можна толькі закахацца.
А вось на месцы фіранак у страшным пыле - шлях нашага цягніка ў мэтро :) У такія моманты клаўстрафобія дакладна можа прачнуцца, але мы выжылі :)
Пад Патсдамам.
Парэшткі Бэрлінскай сьцяны.
Чырвоныя восеньскія дрэвы - тудою б вяртацца пасьля працы.
Вось за такія колеры я абажаю восень.
Такія краявіды былі прад маімі соннымі вачыма па ад'езьдзе з Бэрліну на Вену.
І няхай гэта папсова, але Бэрлін - гэта супэр. «I love Berlin» - кажа мне набыты ў сувэнірнай лаўцы мядзьведзік, хоць аматаркай мяккіх цацак мяне не назавеш:)
Усім прывет! :)
З.Ы. А потым я закахалася ў Вену. Але пра гэта ў наступнай частцы;)