Сёньня Міжнародны дзень анімацыі! Віншую ўсіх фэнаў флэшак, gif'ак, мультоў і анімэ :)
Пра адчайнага француза, які, лічы, распачаў анімацыю, хоць у пэўны момант і ўтапіў свой цуда-апарат у Сене, а таксама пра ўнёсак беларусаў у вытокі сучаснай мультыплікацыі - ў
артыкуле.
Маляваць ой як хочацца. І малюю сяджу, і куча недамаляваных мультоў ляжыць на кампе. І новыя хочацца маляваць. Але падаецца, што ёсьць людзі, для якіх напісаньне сцэнароў справа больш блізкая:) Таму ў каго ёсьць ужо такія думкі на прыкмеце - можам замуціць што-небудзь разам ;)