(no subject)

Sep 04, 2017 19:41

У мяне тут надоечы кватэрант зьявіўся.

Коцейка-падранак апынуўся вельмі інтэлігентным, дарма што падлетак. Вымушана пакідаючы яго двойчы на 15 гадзінаў, быў нутрана гатовы ўбачыць па вяртаньні дадому форменны вэрхал. Але ані табе падранае канапы, ані перакуленага келіха (хоць стаялі тыя дужа правакацыйна). Такое ўражаньне, нібыта ён вырашыў, што знаходзіцца на выпрабавальным тэрміне, і ўсяляк намагаецца напрацаваць імідж клёвага беспраблемнага чувачка. З такой зьявай як латок - відавочна знаёмы; есьць усё, што ні дам; нават кіпцікі з падушачак асабліва не выпускае - такі сабе мяккалапік. Вельмі кемлівы і камунікабельны. Камунікабельны аж настолькі, што адчуваньне, нібыта ў доме зьявіўся сабака, а ня кот. Паўсюль бегае хвосьцікам, становіцца на заднія лапкі і ніколі не ўпускае магчымасьці ўладкавацца на каленях. Трэба тэрмінова знайсьці яму гаспадароў, а тое сабе пакіну!

Але ж і дасталося яму! Глыбокія шнары, што йдуць праз усё цела - нібыта амаль зажылі; але сьвежыя раны давядзецца апрацоўваць. А з вокам вэтэрынарка абнадзейвае - можа, і ўратуем.

...Як бы назваць чувачка?

"Пссс, таварыш, я ж клёвы?.."





"Ну клёвы ж, га?"




"А чацьвёртай раніцы гаспадара пабудзілі, сон яму прагналі - цяпер можна і адпачыць!"

Previous post Next post
Up