Porto-2014. Фрагмэнты.

Nov 12, 2017 04:12

Прадумваючы наступную вандроўку і ейны маршрут, міжволі ўсё адно ўтыкаюся ў Порту. І ўспаміны пра гэты горад літаральна вымушаюць хоць крыху імі падзяліцца.

..Порту - гэта наогул лепшае, што дагэтуль даводзілася бачыць. Пад ягонае абаяньне трапляеш адразу - з першага кроку, позірку, удыху, дотыку: ён надзвычай інтэнсіўна (і ўвадначас інтэлігентна неяк) узьдзейнічае адразу на ўсе твае органы пачуцьцяў, каб ты, прыгаломшаны, так да канца і не выходзіў з стану прыемнага культурнага і пачуцьцёвага шоку. Водар акіяну, нейкіх водарасьцяў, вільгаці, цьвілі і смажанае рыбы; крыкі чаек, гулкі грукат наземнага мэтро, рыпеньне прыступак драўлянае лесьвіцы ў старасьвецкім доме ў цэнтры; шурпатая тэкстура даўняе кладкі, парэнчы, дзьвярныя ручкі; і віды, віды!..

Поўны турыстаў, Порту, аднак, ня мае нічога агульнага з гэтымі гарадамі-атракцыёнамі для тур'я, зь якіх як быццам высмакталі душу, пакінуўшы адно каменную абалонку. Порту вельмі "жывы".

Супэрмаляўніча абшарпаны ў цэнтры (які - і гэта выдатным чынам вылучае Порту сярод іншых еўрапейскіх местаў - дагэтуль заселены гарадзкімі нізамі), у мадэрнай параднай частцы вакол Avenida dos Aliados Порту літаральна з іголачкі; а сучасная гарадзкая інфраструктура на вышыні паўсюль - я не магу зь лёту прыгадаць другі такі ж зручны буйны горад. Порту наогул вельмі сучасны, і ўжо ў часіны Эйфеля, ад якога тут застаўся мост праз Дору, быў такім - ня ў прыклад сталічнаму Лісабону.

Ну а каб зусім не заспойлерыць горад для тых, хто там пакуль ня быў, фотанькі пастараўся падабраць так, каб на іх не патрапілі найлепшыя, "хрэстаматыйныя" паштоўкавыя скайлайны. Так, адно фрагмэнты.

Але ўяўленьне, спадзяюся, хоць крыху дадуць.

Такім мы пабачылі Порту з першага позірку, з тэрасы апартамэнтаў, толькі выскачыўшы з мэтро і засяліўшыся. "Ужо няблага!" - падумалася тады...




Нараніцу
































Калі выправіў завалены гарызонт, але абразаць шкада










"Всем девчонкам нравится"




















Партвэйнавыя бадэгі ў Віла-Нова-ды-Гая






"Я горд вот этой стальною милей!.."












Вялікі Порту заходняй сваёй ўскраінай - Матусіньяшам - ляжыць на беразе Атлантыкі. Падыходзіш такі праз папсова-курортныя пальмачкі да вады..


..і разумееш: морько - гэта клёва, вядома ж, але акіян - гэта проста "ўаў!"


Партугалія, трэвэлпорна, вандроўкі

Previous post Next post
Up