"Гульня ў вайнушку" ў Бабруйску (фота)

May 15, 2011 17:28

У Бабруйску прайшоў паказ дакументальнай стужкі «Гульня ў вайнушку», знятай Антонам Цялежнікавым для тэлеканалу «Белсат».



Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска - ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў - Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю - яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы.



Фільм у нашым горадзе прэзентаваў былы палітпрызыўнік Франак Вячорка. Ён служыў у Мазыры ў войсках супрацьпаветранай абароны. Франак адказаў на пытанні прысутных. На паказ фільму ў Бабруйску прыйшло каля 25 чалавек. Прысутнічалі людзі рознага ўзросту. Напрыканцы абдылася дыскусія пра войска, а таксама сітуацыю, якая склалася ў Беларусі.



Алесь Сьнег, спецыяльна для http://babruisk.by/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0/1331/
фоткі С.Лацінскі

Бабруйск, БЕЛАРУСЬ, БУНТ!

Previous post Next post
Up