Кампанія Moladz.org праводзіць конкурс і выпускае інтэрнэт-дыск.

Jun 06, 2011 14:26

 Кампанія Moladz.org у бліжэйшы час плануе выпусціць у сеціва інтэрнэт-складанку беларускамоўных песень “MOLADZ.ORG - Са смакам лета”. “Песні, якія будуць гучаць у вокнах беларусаў  усё лета “- упэўнена анансуюць арганізатары.
“Усе песні, якія трапяць на інтэрнэт-дыск зусім новыя, цёплыя, так сказаць. Яны будуць зараджаць вас пазітывам і добрым настроям усё лета”, - кажа адзін са стваральнікаў дыска Алесь Сьнег.

А таксама, кампанія MOLADZ.ORG распачынае конкурс на вокладку інтэрнэт-дыска “MOLADZ.ORG - Са смакам лета”

Вокладка павінна адлюстроўваць сонечны, летні настрой.

Аўтары лепшых варыянтаў атрымаюць прызы.

Варыянты дасылаць на snegmoladzorg@gmail.com

Любыя пытанні наконт конкурсу можна задаваць сюды - http://vkontakte.ru/id5867146 (Алесь Сьнег)


moladz.org

Previous post Next post
Up