Верш. Са Святам яшчэ раз )

Feb 21, 2009 23:15

Ніл Гілевіч
ЗА ШТО? І -- ДАКУЛЬ?

І ўсё ж: за што, сусед, за што
Ты так не любіш і не церпіш,
Што аж гатоў дашчэнту сцерці,
Душы крывіцкай хараство, --
Яе святло, што ззяе ў мове,
У кожным гуку, кожным слове,
Развой яе нязводных дум,
Яе адвечны смутак-сум,
Яе любоў і міласэрнасць,
Яе язычніцкую вернасць
Сваім багам, сваёй зямельцы,
Сваім сцягам, сваёй сямейцы?
За што ж ты так яе, за што --
Ужо не год, не пяць, не сто?
Ні зразумець, ні разгадаць.
І краю здзекам -- не відаць.

Але ж і мы! Дакуль мы будзем
Над нашым Словам гвалт трываць?
Дакуль дадзім гнясці-трымаць
Душу крывіцкую ў астудзе?
Ці не пара, ці не пара
Паклікаць з кожнага двара
На Ўсекрывіцкі Сход пасла --
Тысячакроць каб узрасла
Сілішча нашай грамады,
Каб мову -- сімвал нашай волі
Навекі вызваліць з бяды,
Каб аніхто ўжо і ніколі --
Ні хан, ні хам, ні сват, ні брат
Не смеў яе за горла браць!

2008, сакавік.


МОВА, ДЗень роднай мовы, зрабi падарунак

Previous post Next post
Up