21 лютага - сусьветны Дзень роднай мовы (Працяг)

Feb 21, 2009 23:15

21 лютага - сусьветны Дзень роднай мовы. Украінскай, ангельскай, румынскай, польскай, італьянскай, японскай… Для беларусаў (шчырых) - беларускай.

І гэта цудоўная нагода пачаць размаўляць па-беларускудля тых, хто даўно зьбіраўся гэтае зрабіць.
Моўныя стэрэатыпы
Калі чалавек пачынае размаўляць па-беларуску, трэба падрыхтавацца да таго, што:

• Яго будуць лічыць бэнээфаўцам
• Калгасьнікам
• Студэнтам філфаку
• Будуць думаць, што яго бацькі выкладчыкі беларускай мовы
• Ён выпендрываецца

З гэтым сутыкаюцца ўсе. Галоўнае - не зьвяртаць шмат на гэта ўвагі і мець упэўненасьць.

Як удасканальваць мову?
Шукайце беларускамоўнае асяроддзе. Людзей, якія размаўляюць па-беларуску, шмат ва он-лайнавай прасторы і ў рэальнай. Часьцей за ўсё гэтыя людзі вельмі адкрытыя да камунікаваньня. Кожны сам прайшоў праз складанасьці адаптаваньня да мовы, таму цудоўна разумее становішча “новых” людзей.

Дапаможнікі
Чытайце паболей беларускай літаратуры. Вітаецца музыка і кіно. Накірункі і стылі няважныя. Галоўнае - чуць мову.

Першыя крокі
Хутчэй за ўсё, адразу будзе складана перайсьці на родную мову. Паспрабуце размаўляць па-беларуску спачатку толькі зь блізкімі сябрамі, пасьля - дома, пасьля - ва нівэрсітэце… Паступова пашырайце кола.

Эфэкт
Самым яскравым паказальнікам таго, што вы пачалі думаць па-беларуску - ваша гаворка ў сьне альбо падчас моцнага эмацыйнага перажываньня. Вось тут складана скантраляваць моўную плынь!

Што дае вам мова?
Галоўнае - адчуваньне таго, што вы варты званьня беларусам. Пазітыўныя эмоцыі Вам забясьпечаныя. Магчымасьць выдзяляцца, быць шчырым, апантанным, - гэта вартае высілкаў.//Адар’я Гуштын

МОВА, ДЗень роднай мовы, зрабi падарунак

Previous post Next post
Up