За сьвяткаваньне Дня роднай мовы - у пастарунак

Feb 21, 2009 23:32

21.02.2009 18:08
Любоў Лунёва
У Гомелі затрымалі сем актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, якія прыйшлі да помніка Кірылу Тураўскаму, каб ускласьці ўскласьці кветкі з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Яны несьлі плякат зь перакрэсьленым надпісам «Беларуская мова».

Міліцыянты спачатку папярэдзілі маладзёнаў аб адказнасьці, а пачуўшы ў адказ, што гэта культурніцкая акцыя, выклікалі аўтобус.
Усіх затрыманых адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Гомеля.

http://www.svaboda.org/content/Article/1497140.html

ДЗень роднай мовы, Палітыка

Previous post Next post
Up