Керамічныя магніцікі

Dec 24, 2008 20:37

Калі вы ламаеце галаву над тым, чаго б такога арыгінальнага (але недарагога) падарыць на каляды, вось вам ідэя: набудзьце такі вось керамічны магніцік:





гэта керамічная карцінка-магніт, якую я сваімі рукамі рабіў ды размалёўваў.



ну, амаль што сваімі...



Гатовы варыянт выглядае вось так:


На іншым баку магніт, можна, напрыклад, на лядоўню прымацаваць. Ёсьць і зь Дзедам Марозам:


Каштуе магніцік 10 000 бел. рублёў, столькі ж, колькі бутэлька "савецкага" шампанскага ці тры пакеты сьмятаны.

Замовіць магніт можна па мэйле tanakalettersСЬЛІМАКgmail.com - але перадаць яго я магу толькі тым, хто знаходзіцца ў Менску.

Таксама знайсьці гэтыя штукенцыі можна на мастацкім вернісажы ў цэнтры Менску.Знаходзіцца ён на Кастрычніцкай плошчы (тая, дзе Палац рэспублікі стаіць). Вернісаж схаваны паміж палацам культуры прафсаюзаў ды музэем айчыннай вайны (тым, які хутка разбураць, каб збудаваць гатэль). Набыць гэтыя магніцікі (і шмат розных іншых рэчаў ручной работы для падарункаў) можна ў дзядзечкі, які гандлюе ў амаль самым цэнтры гэтага вэрнісажу.

Магніцікі зьявяцца ў продажы ўжо заўтра. Прыходзьце на вэрнісаж найлепей ад 12-йда 16-й гадзіны, бо ў гэты час ідзе гандаль, а пазьней гандляры ўжо патроху зварочваюцца. Дарэчы, у панядзелак на вэрнісажы выходны.

Набывайце магніцікі, каб было мне за што ў Новым годзе набываць плястылін ды ляпіць новыя коміксы! :-)

Дзякуй!
Усіх са сьвятамі!
Previous post Next post
Up