(Untitled)

Jan 28, 2012 23:53

І ўсё ж мне падаецца, што імя мае пэўную сілу над чалавекам.

Leave a comment

Comments 10

nikita_syskov January 29 2012, 07:55:02 UTC
і калі яно не супадае з пашпартным - -пачынаюцца праблемы))

Reply

zorka_venera January 29 2012, 10:06:19 UTC
...асабліва на мяжы:)

Reply

nikita_syskov January 29 2012, 10:10:31 UTC
асабліва калі ты яшчэ і не падобны да свайго фотаздымку))

Reply

zorka_venera January 29 2012, 10:20:35 UTC
і вашчэ, ты мужык, а ў цябе пашпарт выдадзены на імя Соф'і Іванаўны, 1952 г.н.))

Reply


marsianka_selma January 29 2012, 09:31:33 UTC
Я таксама так лiчу.
Ад несупадзеньня не тое каб праблемы, хутчэй нават выгода - абарона ад усяго, што табе кажуць, называючы пашпартнем iмем. :) Можна браць, а можна не браць.
Прозьвiшча - таксама iмя, i з пазбаўленьням ад прозьвiшча я пазбавiлася ад грандыёзнага пласту негатыву! Гэта супер.
Але там так усё няпроста... ёсьць яшчэ над чым працаваць.)

Reply

zorka_venera January 29 2012, 10:19:02 UTC
імя як абарона - так (так здаўна вядзецца, таму нават назвы прадметаў рэчаіснасці, такіх простых, як хлеб, хата і г.д. - гэта не што іншае, як эўфемізмы, бо сапраўдныя назвы гэтых прадметаў - табуізаваныя і свяшчэнныя - да нас не дайшлі). але мяне больш цікавіць тое, што якраз-такі імя, дадзенае пры нараджэнні і запісанае ў пашпарце, мае пэўную сілу, незалежна ад таго, як сам чалавек ставіцца да яго.
мне маё імя, дарэчы, таксама ніколі не падабалася. але ў мяне такое ўражанне, што чым далей, тым болей мы з імем "аб'ядноўваемся" і яно пачынае ня мяне ўплываць:)

Reply

marsianka_selma January 29 2012, 12:23:33 UTC
Хм, менавiта такога не заўважала.
Можа, гэта таму, што ты стала вядомай у пэўных колах?
Мне маё iмя не тое каб не падабаецца. Яно проста... нiякае, не асаблiвае, гэта не iмя, бо якое ж гэта маё iмя, калi так могуць зваць многiх iншых дзяўчат?
Увогуле ў нас у параўнаньнi з тымi ж ЗША вельмi мала iмёнаў. Бацькi нiбыта не хочуць думаць, называюць дзяцей Таня i Саша, Каця i Андрэй - "дэфолтныя" iмёны. Добра як чшэ трапiцца якi Алег, напаўзабыты Васiль альбо экзатычны Iраклi, проста сэрца радуецца, i сам чалавек падаецца больш цiкавым.

Reply

zorka_venera January 29 2012, 18:42:24 UTC
не, я за сабой "вядомасці" не заўважаю:) у любым разе, гэта тычыцца не толькі мяне, гэта, так бы мовіць, выснова з агульных назіранняў. Але я не зусім згодная з тым, што ў нас меней імёнаў, у параўнанні з тымі ж ЗША, бо добры адсотак будуць складаць аднолькавыя імёны з розным гучаннем + я б увогуле не лічыла прыклад з ЗША паказальным, бо, як-ніяк, гэтая краіна "полікультурнейшая" ў адрозненне ад нашай, а чым болей культур, тым болей імёнаў. але не магу не пагадзіцца, што бацькі часам самі сябе абмяжоўваюць з выбарам імя для дзіцяці, ігнаруючы добрыя беларускія імёныы. але і калі двое бацькоў нашай культуры назавуць дзіця якім-небудзь экзатычным імем (тым жа Іраклі(ем?)), гэта таксама не пайдзёць, бо, як мне падаецца, імя вызначае і далейшую нацыянальна-культурную арыентацыю дзіця. але гэта выключна маё суб'ектыўнае меркаванне)

Reply


Leave a comment

Up