А было гэта так.
Мяне складана знайсці на фотаздымках, але магчыма ))
Ну і як у модных луках падпісваюць - апранутая я была: кашуля і фартух - прабабуліныя (Лельчыцкі р-н), паяс пазычаны, спадніца зроблена за 5 хвілін з пледа.
1. Дзеўкі топчаць траву, сьпяваюць песьні
2.
3. Зьбіраем зёлкі, каб прыбраць травамі купальную браму і слуп, сплесьці купалку, і на вянкі сабе...
4. Ужо аплецены слуп
5. Хлопцы тым часам, дарэчы, збіраюць дровы на ўсю ноч, замацоўваюць браму і слуп. Але гэта апасля...
6. ...пакуль што варым на жывым вогнішчы крупнік і сыр, пяем, канешне...
7.
8.
9. Тут больш-меньш можна разгледзець кашулю
10. Пляцем купальскую касу
11. суряжаем Купалку
12. Татка і Мамка - маладыя, што намедні пабраліся - сустракаюць Купалку, купаюць яе і ўсіх гасьцей
13. Вядуць "распушчаную" Купалку да святога вогнішча
14.
15.
16. Вось і ўсё... Пяем Купальскія песьні пакуль слуп не згарыць ды й не ўпадзе
17.
18.
19. Пасля таго, як падае слуп - пачынаецца самае містычнае і цікавае - кароткая купальская ноч: варожбы, забаўкі, гульні, танцы, сьвяточны стол і крупнік. У нас была дзяўчына з дудой, танчылі розныя кракавякі, смелыя ў гэтую халодную ноч купаліся, парачкі шукаюць папараць-кветку ))
20. А гэта той самы цуд. Самыя ўстойлівыя дачакаліся світанку і сьпявалі на ўзмацненьне сонца. Я ў гэты час не магла адарвацца ад вогнішча, бо прамерзла і назірала чароўную карціну. Насупраць сонца, за плячыма купальнікаў уздамалася вясёлка акурат над нашым востравам, быццам брама. Яркая і неверагодная....
21. Каля 10 хвілін мы ёй усхваляліся і адразу пачаўся дождж... І больш не было прасьвету...
22. Сонца ў вянкі...
P.s. Трэ да Багача пашыць сабе добры ўласны строй