Патрэбная дапамога

Feb 03, 2013 14:54

Шаноўныя сябры-педагогі! Парайце, калі ласка, што рабіць з дзіцём, у якога парушэнне фанематычнага слыху. Як навучыць яго правільна пісаць па-беларуску і ўвогуле? Што пачытаць пра гэта? Дзяўчынка ў 4 класе, парушэнне не катастрафічнае, але ёсць, і дыягназ пастаўлены адпаведны, займаецца з лагапедам.

адукацыя

Leave a comment

Comments 2

veragodna February 3 2013, 15:38:26 UTC
Я, працуючы ў школе, шмат разоў з гэтым сутыкалася. Звычайны педагог не здолее дапамагчы, тут трэба адмысловы спецыяліст.

Reply

znikla February 3 2013, 18:18:06 UTC
Дык яна ж займаецца з лагапедам, яки павінен нейкую карэктуючую тэрапію праводзіць. Але ў мяне задача не выправіць гэтае парушэнне, а навучыць яе пры гэтым пісаць лепей, чым цяпер, з меншай колькасцю памылак.
Я проста так "папала", папрасілі проста пазаймацца з дзяўчынкай мовамі, а прыязджаю - бацькі кажуць пра парушэнне фанематычнага слыху. Відаць, многія адмаўляліся, і менавіта таму яны па тэлефоне не сказалі, бо так падаліся вельмі прыемнымі і прыстойнымі людзьмі. Што мне было рабіць? Перад дзяўчынкай сказаць яе бацькам, што я за іх дачку "не вазьмуся"? Язык не павярнуўся.
Насамрэч у яе не зусім кепска з пісьмом, колькасць памылак не вельмі вялікая, але ў некаторых выпадках заўважна, што няма менавіта распазнавання і суаднясення фанем.
Ну, можа, вы ведаеце хоць нейкія прыёмы, практыкі, якія выкарыстоўваюцца пры навучанні такіх дзяцей пісьму?
Бо вось гуглю і знаходжу толькі, як развіваць ці карэктаваць фанематычны слых, а як з гэтым вучаць пісаць - амаль нічога няма.

Reply


Leave a comment

Up