не пазбегчы.

May 28, 2010 01:22

Увесь травень здавалася, што да канца навучальнага года ў Ліцэі засталося яшчэ тыдні тры. І тады, калі сапраўды столькі заставалася, і ўчора адчуванне гэтае абсалютна не змянялася. Здавалася, што гэта няпраўда, што нас не выпусцяць, што пасля пары тыдняў вакацый вернемся, і ўсё будзе як раней.

І толькі сёння, калі ўжо адрэпетавалі нумар на ( Read more... )

эмоцыі, Ліцэй

Leave a comment

Comments 8

lada_aleinik May 27 2010, 23:05:13 UTC
Якія ў Вас харошыя перажыванні:) Шчыра Вам зайздрошчу (зразумела, па-светламу)...

Reply

znikla May 27 2010, 23:49:13 UTC
дзякуй...
харошыя. у пэўным сэнсе.
але ж перажыванні.
перажыванні - занадта слабае і агульнае слова.
гэта жалоба.

Reply


dzie_ja May 28 2010, 04:14:28 UTC
Я не ўяўляю,якая выйду з фізікі.
Спадзяюся, у нас будуць часам агульныя лекцыі. але што рабіць без Іры справа? ...я не ўмею, я не ведаю.

Reply

znikla May 28 2010, 21:30:53 UTC
сум. самота. смутак. журба. жальба. туга. нуда. адчай. роспач. жалоба.

а я - без Надзейкі злева.

толькі на агульныя лекцыі і спадзяванне.

Reply


pshedok May 28 2010, 05:04:39 UTC
Не сумуй!
Мы ўсе праз гэта праходзілі, сумавалі па ліцэі і пляваліся ад аднаго слова "універ", марылі вярнуцца і наведваліся зноў, каб адчуць ліцэйскі дух яшчэ раз.
Жыцце толькі пачынаецца.

Reply

znikla May 28 2010, 21:33:00 UTC
так, толькі пачынаецца, але ж...

не сумаваць немагчыма. думаю, за лета ўдалечыні ад Ліцэя трохі звар'яцею праз адсутнасць яго і ліцэйскіх сяброў у маіх днях.

Reply


ku_palinka May 28 2010, 07:29:03 UTC
ня ведаю, у мяне не было суму. Я нават думаю, што мае студэнцкія гады на філфаку былі больш цудоўнымі, чым у Ліцэі. Хаця я ў Ліцэі сустрэла свайго мужа:)

Reply

znikla May 28 2010, 21:34:54 UTC
ну, кожны ж адчувае па-свойму.

але нешта падказвае, што зусім не лепей мне будзе на філфаку.

там будзе бачна.

Reply


Leave a comment

Up