Вярнуўся са Святога возера

Aug 22, 2009 22:14

Ёсць месцы адкуль зусім не хочацца з'язджаць, а калі ўсё ж такі вяртаешся, то адчуваеш вялікуе радасць і задавальненне. Такім месцам для мяне цяпер стала і Святое возера на Барысаўшчыне. Вельмі ўдала з'ездзілі з камрадам, хоць і не знайшлі Святы камень (але сярод мясцовых знайшліся знаёмыя, якія абяцалі паказць яго наступным разам - вось і повад, каб вяртацца). У выніку запісалі ў крыўскую скарбонку новыя паданні. І што вельмі прыемна для мяне - крыху этнаастранамічнага матэрыялу. Няхай яго зусім няшмат, але ён не мае кошту. Бо гэтае галіна народных ведаў знікае так імкліва, што нават яе яшчэ не пачалі грунтоўна даследваць. Таксама сабраў пра звесткі пра цікавы музычны інструмент. Бабуля паглядзела на дуду і ўпэўнена сказала, што раней у вёсцы гралі на такіх, толькі меньшыя былі і трымалі на грудзі і трубачак паболей было. Аднак апісанні мне дуду зусім не нагадалі, ды назву яна вызначыла як "мусліны". Можа хто ведае, што гэта?

Непрыемна толькі было даведацца, што і на тамтэйшыя курганы дабраліся мярзотныя капацелі. А так добра адпачылі на беразе бяздоннага возера ў кампаніі вужоў, якім яўна падабалася плаваць ля нас пад гукі дуды:))) Пасля ўж і самі наплаваліся, хоць ужо і быў Ілля, але ж спакусу такую цяжка было пераадолець. Бачылі вялізную рыбіну ў вадзе. Мясцовыя казалі, што рыбы тут багата, але яна чамусьці не ловіцца.







Яблычны Спас



Борць на дрэве на беразе возера



А вось і я. Усім прывет)))





вандроўка, этнаграфія, вёска, возера, Барысаўшчына, краязнаўства, традыцыя

Previous post Next post
Up