Лiтаратурнае...

Feb 24, 2016 22:47

Нешта ніхто не піша што можна пачытаць, такога-сякога. Я напрыклад ніколі не любіў фантастыку, а зараз засмактала. Стругацкія пайшлі добра, але неяк скомкана. Герберт Уэллс зайшоў выдатна, яшчэ хачу))) Дуглас Адамс са сваім "Аўтастопам па галактыцы" парваў мозг, вельмі вясёлая штука атрымалася))) Брэдберы усё што знайшоў прачытаў, карацей шмат чаго ( Read more... )

Адпачынак, лiтаратура

Leave a comment

Comments 11

drug99 February 24 2016, 19:54:11 UTC
Стаяць на паліцы "Марсіанскае падарожжа" і "Вайна з саламандрамі" на мове. Мабыць і ў сетцы ёсьці.

Reply

zloevremia February 24 2016, 20:16:49 UTC
дзяк, падарожжа чытаў, а пра саламандраў пайшоў шукаць)))

Reply


drug99 February 25 2016, 08:21:54 UTC
Ну и Терри Пратчета, раз "Ресторан на краю Вселенной", вошёл.

Reply


yozas_gubka February 25 2016, 12:53:24 UTC
"1984", "Гульня Эндэра" - чыткані стары савецкі зборнік апавяданняў "Прадаецца планета" з яго ўласна і пачалася мая любоў да НФ, "Гіперыён" Дэна Сімманса яшчэ вельмі класны (3 тома)
з сучаснага мне вельмі спадабалася - "Несапраўдная слепата" Пітэра Уотса, яле для неафіта цяжкавата будзе, я думаю)

Reply

zloevremia February 25 2016, 15:56:35 UTC
Я цябе і чакаў)))
1984 гэта вельмі даўно прачытана))
Дзяк астатняе ужо льеца у кіндл)))

Reply


znikla February 26 2016, 18:17:05 UTC
Гіперыён падтрымліваю, зайшла, каб пра яго напісаць. Шыкоўная рэч. "Гульня Эндэра" таксама добрая. "Несапраўдная слепата" цікава, але мозг выбухае, цяжка чытаецца, гугл пад рукой трэба мець.

Блін, ну і вось які сэнс у маім каменце? Адчуваю сябе дзіка неарыгінальнай )) Ай, ну, я наогул "Хобіта" дачытваю зараз )
Каб хоць неяк сэнсу дадаць - яшчэ "Зорны дэсант" можна пачытаць, неблагая кніжка. Яшчэ "Спін" ёсць такі раман (ужо, здаецца, працягі з'явіліся), таксама норм.

Reply

zloevremia February 26 2016, 18:21:53 UTC
А гэта не той Зорны дэсант па якім кіно было знята?

Reply

znikla February 26 2016, 18:24:24 UTC
Ага, ён.
І па "Гульні Эндэра" таксама ёсць кіно. Неблагое цалкам, але кніга, як заўжды, істотна лепшая.

Reply

zloevremia February 26 2016, 18:31:05 UTC
я так марсіяніна прачытаў, зараз і глядзець не хачу ўжо)))

Reply


alba_ruthenia01 March 20 2016, 19:43:17 UTC
А как насчет классиков фантастики? Айзек Азимов, Артур Кларк?

Reply


Leave a comment

Up