Ідучы па вуліцы, я люблю зазіраць людзям у вочы. А яшчэ больш люблю, калі людзі адказваюць на пільны позірк такім жа пільным позіркам і не адводзяць вачэй, пакуль са мной не размінуцца. І яшчэ я вельмі люблю таго невядомага мне хлопца, які калісьці на мой пільны позірк адказаў... высунутым языком, а пасля усмешкай да вушэй :)))
Вось і світанак. А я ўсё сяджу над працай па гісторыі сацыялогіі... Трэба напісаць 15000 знакаў, а ў мяне пакуль што толькі 10380. Эх. А абяцала
( Read more... )
Сёння мне прысніўся дзіўны сон. Быццам у нашай Менскай кватэры пасяліліся яшчэ 3 невядомыя мне жанчыны (адна з іх крала рэчы іншых) і 2 каты, якія ўвесь час мяне даставалі. А яшчэ прыснілася, што я зрабіла вялікую татуіроўку, у выглядзе чорціка... І яшчэ сядела і думала, як жа я апрану цяпер вясельную сукенку, ён жа бачны будзе...