Leave a comment

Comments 2

zmicierbielapol July 23 2009, 22:14:54 UTC
"Пры гэтым падобна, што крывічом быў, хут чэй за ўсё, нялюбы нам Уладзімер, а зусім не Рагнеда!"

- Нда, цяжка жыць з такімі высновамі. Уладзімір дакладна крывічом не быў. Хіба толькі невялікая кропля крыві ад Вольгі (калі верыць, што яна была са пскоўскіх крывічоў).

"У гэтым разьдзеле зьмешчаныя таксама мае зь Белым штудыі над вугорска-беларускімі адносінамі. Як ні дзіўна, зусім праўдападобна, што як назва нашай краіны, так і, напрыклад, шасьціканцовы крыж, які мы называем Ярылаўскім або Эўфрасіньнеўскім, запазычаныя намі якраз ад вугорцаў."

- Калі весці штудыі з Белым, дык і не такое адкрыецца;)) Згодна Беламу, свастыку беларусы (ці правільна беларутэны?) запазычылі ад нацыстаў, а археалагічныя і этнаграфічныя крыніцы - гэта падробка нацдзеячоў. Той жа шасціканцовы крыж вельмі даўні арнаментальны элемент вядомы многім народам. Чаму тады не ад туркаў запазычалі?

Пачытаў толькі пачатак, і не хрэна не даганяю. Нейкая бязглуздзіцца бачыцці і непрафесіяналізм. Ладна, дачытаю з ранку на свежую галаву.

Reply

zibentiaj July 24 2009, 07:34:55 UTC
Ляпаў, зразумела, нават у прадмове хапае - я браў адно выказванне, якое падалося слушным. Папярэднюю кнігу Латышонка на падобную тэму - "Od rusinow bialych do bialorusinow" чытаў, там таксама далёка ня усе слушна. Іншая справа, што падобных гэтым даследаванняў выходіць няшмат ды й тэма актуальная таму і пачытаць, зразумела хацелася б. Дыскусійныя пытанні па акрэсленай праблеме заўсёдыф цікавыя.
Што ж датычыцца "сумесных штудыяў з Белым", "шчыльнага навуковага супрацоўніцтва " з ім то тут усе зразумела)))). Аб "незаангажаванасці" апошняга па ВКЛ( пра "нацыстаў-беларутэнаў" увогуле маўчу) сведчыць хаця б яго рэцэнзія- захапленне на кнігу Марзалюка пра "людзей даўняй Беларусі 10-17 ст." - вельмі сырой, блытанай і супярэчлівай. А усе таму што Беламу спадабалася Марзалюкова тэза пра этнічны змест тэрміну "русін"))))).
Карацей, трэба пакаштаваць яшчэ саму новую кнігу Латышонка. Прынамсі, у выпадку з апярэдняй шмат у чым не пагадзіўся але цікава было.

Reply


Leave a comment

Up