Больш за дзесяць тысяч чалавек сабраліся на амстэрдамскім стадыёне АрэнА, каб разам падтрымаць футбольную зборную Галяндыі, якая праводзіла сёньня ў паўднёваафрыканскім Дурбане матч чэмпіянату сьвету супраць Японіі.
![](http://img707.imageshack.us/img707/3001/dsc2879n.jpg)
Футбол для галяндцаў - больш чым проста гульня нумар адзін. Для значнай часткі насельніцтва ён ёсьць фактычна рэлігіяй. Таму падчас чэмпіяната сьвету на вуліцах пачынаецца няспыннае сьвята. У дні гульняў зборнай ці ня ўсе жыхары краіны з ног да галавы апранаюцца ў аранжавае і ідуць заўзець за футбалістаў у шматлікія пабы, якія падчас чэмпіянату немагчыма адрозьніць адзін ад другога. Але расповед пра тое, як заўзеюць у такіх пабах, у нас наперадзе. Сёньня мы кіруем у бок Амстэрдам Арэны, дзе пры падтрымцы кампаніі Кока-Кола быў арганізаваны прагляд сёняшняй гульні зь японцамі на вялікіх экранах.
Да стадыёну я падышоў незадоўга да пачатку, і як высьветлілася, проста трапіць унутр нельга, патрэбен квіток. Ну што рабіць, пайшоў да касаў. Адстаяў пэўны час у чарзе і ўжо быў набліжаўся да запаветнага акенца, калі да нас падышоў сцюард і пачаў раздаваць квіткі проста так. Колькі яны каштавалі ў касе ня ведаю, але на маім стаяў кошт у €27,5.
Усе падыходы да стадыёну былі расквечаныя ў розныя адценьні аранжавага, але нажаль, здымаць шмат часу не было, бо хацелася найхутчэй трапіць унутр. Таму толькі некалькі кадраў.
![](http://img248.imageshack.us/img248/3628/dsc2676.jpg)
![](http://img413.imageshack.us/img413/9017/dsc2685.jpg)
![](http://img155.imageshack.us/img155/1319/dsc2688m.jpg)
![](http://img517.imageshack.us/img517/5553/dsc2690i.jpg)
А зараз пройдзем праз ахову і ўвойдзем унутр Арэны.
![](http://img638.imageshack.us/img638/2278/dsc2697.jpg)
![](http://img149.imageshack.us/img149/7679/dsc2705.jpg)
![](http://img638.imageshack.us/img638/2770/dsc2891p.jpg)
![](http://img535.imageshack.us/img535/9213/dsc2706.jpg)
![](http://img130.imageshack.us/img130/8357/dsc2709.jpg)
Футбольнае поле накрылі адмысловым металічным насьцілам, на якім падчас гульні стаяла немалая частка прысутных. Але большасьць гледачоў заняла сідзячыя месцы на першым ярусе бакавых трыбун і на адной з цэнтральных. Перад супрацьлеглай трыбунай павесілі экраны.
Такое адчуваньне, што не ў памаранчавае былі апранутыя толькі сек'юрыці, якіх, да слова, было зусім няшмат.
![](http://img822.imageshack.us/img822/25/dsc2724.jpg)
![](http://img535.imageshack.us/img535/8195/dsc2728h.jpg)
![](http://img689.imageshack.us/img689/5194/dsc2733k.jpg)
![](http://img121.imageshack.us/img121/7265/dsc2747.jpg)
![](http://img822.imageshack.us/img822/7761/dsc2756.jpg)
Заўзятары з радасьцю фатаграфаваліся.
![](http://img685.imageshack.us/img685/5705/dsc2711b.jpg)
![](http://img517.imageshack.us/img517/8412/dsc2768m.jpg)
![](http://img535.imageshack.us/img535/281/dsc2810y.jpg)
![](http://img820.imageshack.us/img820/7035/dsc2863.jpg)
![](http://img821.imageshack.us/img821/7986/dsc2895.jpg)
Першы тайм прайшоў на адным дыханьні. Хай камандамі было створана не так шмат небясьпечных момантаў, але сама атмасфера на стадыёне была вельмі файнай. Было адчуваньне, нібыта сама гульня праходзіла тут, а не на іншым канцы сьвету. Заўзятары крычалі, пляскалі ў далоні, сьвісьцелі і нават вувузелі часам хто як мог.
Ў перапынку гледачам не давалі састыць завадныя танцаўшчыцы.
![](http://img409.imageshack.us/img409/1653/dsc2787.jpg)
![](http://img517.imageshack.us/img517/7782/dsc2794.jpg)
![](http://img121.imageshack.us/img121/2779/dsc2797b.jpg)
Пачаўся другі тайм і па ўсё нарастаючай напружанасьці на стадыне стала ясна, што чакаюць на гол. І ён неўзабаве адбыўся. Ўэслі Снайдэр магутным ўдарам прабіў-такі брамніка японцаў!
![](http://img121.imageshack.us/img121/3560/dsc2830k.jpg)
![](http://img267.imageshack.us/img267/6947/dsc2833j.jpg)
![](http://img248.imageshack.us/img248/7448/dsc2839.jpg)
Пасьля забітага гола галяндцы супакоіліся і атакавалі даволі рэдка, а вось японцы пад канец ледзь не вырвалі нічыю. Але абышлося, і пасьля фінальнага сьвістку балельшчыкі пад бой бубнаў і выступ мясцовых сьпевакоў пачалі адзначаць перамогу. Так трымаць, Галяндыя!
![](http://img256.imageshack.us/img256/2706/dsc2898t.jpg)