Jan 27, 2010 11:15
У гэтыя хвіліны актывіста Руху "За Свабоду" Алега Пронскага вязуць з Рагозніцы ў Мастоўскі ваенкамат.
Пасьля заканчэньня Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Алег працуе па размеркаваньню брыгадзірам
вытворчай брыгады ў расьлінаводстве ў СВК ім Адама Міцкевіча.
Учора кандыдатура Алега Пронскага была вылучана шляхам сбору подпісаў у склад Гродзенскай абласной выбарчай камісіі,
пасьля гэтага Алегу патэлефанаваў ваенком Мастоўскага вайсковага камісарыята спадар Шандэровіч і па тэлефоне запрасіў яго ў ваенкамат на сёньня.
Без афіцыйная позвы, Алег не палічыў патрэбным прагульваць працу і ісьці ў ваенкамат.
Вось так пачынаецца выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы 26 скліканьня, што дае меркаваць наступнае - Свабодных і Справядлівых выбараў НЕ БУДЗЕ!
Выбары 2010