лексіка ранняй прозы Якуба Коласа

Jul 03, 2012 12:16


Тут ёсць аглядзецца 'аглядзецца вакол', брыцца, "незаканамернае" ваенны, вырысоўвацца, выцяць (цікава, а як пазней?), вотрубі, галытва, гарбата, але трохі пазней, у гарадскім кантэксце ёсць і чай (яшчэ пазней у "На ростанях" Колас ужываў то гарбата, то чай і героі абмяркоўвалі, як будзе правільна), дока (ёсць і ў "Новай зямлі"), дзівіцца, званковы ( Read more... )

пачатковы перыяд, мова літаратурная, пачатак ХХ ст., беларуская мова, Колас

Leave a comment

Comments 5

spooky12 July 3 2012, 11:09:41 UTC
цікава, трынкнуць і трункі гэта рознакаранёвыя словы?

Reply

zaprudski July 3 2012, 11:42:53 UTC
У сучаснай беларускай мове -- так.
Гістарычна -- не. Нямецкі этымалагічны слоўнік дае, што trunken (з якім звязаны Trunk) -- гэта форма trinken у Partizip Praeteriti Passivi.

Reply


spooky12 August 14 2013, 11:55:54 UTC
Я зрабіў невялікі спіс пазаслоўнікавай лексікі з Новай зямлі: http://spooky12.livejournal.com/37313.html

Можа, у вас, як у адмыслоўца, будуць якія-небудзь заўвагі наконт прыведзеных значэнняў?

Reply

zaprudski August 14 2013, 12:01:52 UTC
так, я бачыў, цудоўная работа!
на жаль, цяпер моцна заняты, змагу прарэгаваць, можа, праз тыдзень-два

Reply

spooky12 August 14 2013, 12:05:27 UTC
Дзякуй вялікі.

Reply


Leave a comment

Up