На маргінэсе зборкі мовазнаўчых тэкстаў 1920-х

Jul 22, 2009 11:10

Раблю другі раз, гэтым разам ёсць вымога даць як мага болей не перадрукаванага апошнім часам. Паколькі ўжо ўклалі з Кулеш хрэстаматыю, паколькі ў апошнія гады выдадзены Станкевіч, Лёсік, Некрашэвіч, нейкія асобныя артыкулы іншых аўтараў, то ёсць клопат з тым, каб раздзелы былі хоць трохі рэпрэзентатыўнымі.
У раздзеле з тэрміналогіі, натуральна, ( Read more... )

гісторыя мовазнаўства, 1920-я, хрэстаматыя, беларуская мова

Leave a comment

Comments 3

yu_tarasievich July 22 2009, 10:39:14 UTC
Спосаб укладання літаратурнай мовы абмяркоўвалі нячаста: відаць, нейкай больш ці менш выразнай альтэрнатывы прынятаму шляху развіцця мовы фактычна не было.

Дык і камуністычны выбар абмяркоўвалі нячаста. А да пары -- нячаста абмяркоўвалі і перманентную сусветную рэвалюцыю. :)

Reply

zaprudski July 23 2009, 17:11:41 UTC
Я хачу ўдакладніць сваю думку. Правільна было б напісаць так:
Спосаб укладання літаратурнай мовы абмяркоўвалі нячаста: выразнай альтэрнатывы прынятаму шляху развіцця мовы не было.

Не страляй ў сваё мінулае з рагаткі, інакш яно стрэліць у цябе з гарматы.

Reply

yu_tarasievich July 23 2009, 18:06:48 UTC
Ну, а хто кантралюе мінулае, той валодае сучасным.

Дапусцім, вы ведаеце, што ў "неіснаванні альтэрнатывы" я сумняваюся, і лічыце гэтыя сумнівы лухтой, не падпертай крыніцамі. Але і яўнага доказу такога неіснавання на падставе крыніці таксама, здаецца, няма?

Reply


Leave a comment

Up