Новы стары кінатэатр

Mar 29, 2014 14:46

Нядаўна я пісаў пра міжваенныя пабудовы на тэрыторыі мотавелазавода, сярод якіх была і гэтая пабудова:


Наконт яе яшчэ incopolis выказваў здагадку, што гэта кінатэатр Краснага Урочышча.
Акрамя таго, недзе ў каментах да таго паста, ці проста ў інтарнэце пісалі, што на месцы мотавелазавода да вайны планавалася размясціць кінастудыю мастацкіх фільмаў "Савецкая Беларусь" (цяперашні "Беларусьфільм"). І сапраўды, у Вікіпедыі і на старонцы самой студыі напісана, што з 1939 года "Савецкая Беларусь" перабралася з Ленінграда ў Мінск, але не напісана куды дакладна.

На здымках часоў вайны, на тым месцы дзе зараз месціцца кінастудыя, можна пабачыць голае поле:


Значыць студыя размяшчалася ў іншым раёне горада, не выключана, што на месцы мотавелазавода. Тады атрымліваецца, калі звесткі пра даваеннае прызначэнне будынкаў Мотавела праўда, то гэты будынак на першым здымку - студыйны кінатэатр, ці проста кінатэатр пры студыі, які маглі наведваць любыя жыхары Мінска.

Увогуле, на думкі пра кінатэатр на мотавелазаводзе мяне, апроч усяго іншага, наштурхнуў адзін цікавы архітэктурны аб'ект у іншай часцы Беларусі - у Вілейцы:


Як мяркуюць на "Глобусе Беларусі", адкуль узяты здымак, гэты будынак, альбо польскае афіцэрскае казіно 1930-х, альбо недабудаваны кінатэатр 1940-41 гадоў.

Другая версія выглядае больш праўдзівай, бо гэты будынак у Вілейцы па стылю вельмі падобны на будынак на Мотавелазаводзе. Асабліва фасаднай часткай, дзе таксама ёсць нішы пад размяшчэнне афіш. Хаця ў плане будынкі розныя.

Вілейка, будынак ледзь акрэсленай крыжападобнай формы:


Мінск, будынак простакутнай формы:


Я мяркую, што гэта маглі быць два кінатэатры, пабудаваныя паводле падобных тыповых праектаў: адзін для сталіцы, другі для абласнога цэнтра (Вілейская вобласць праіснавала з перапынкамі з 4 снежня 1939 года па 20 верасня 1944 года).

Мінск, меркаванне, архітэктура

Previous post Next post
Up
[]