Цудоўны пост напісала
azarkinm пра вёску, дзе жывуць мае бабуля і дзядуля і дзе прайшло не адно лета нашага з сястрой дзяцінства -
ВЯЗЫНЬ (Мінская вобласць) Перапошчваю пост са сваімі невялічкімі дадаткамі (пазначаны курсівам):
Вёска Вязынь Вілейскага раёна вядома з другой паловы XV стагоддзя. Валодалі вёскай Саковічы, Насілоўскія. Апошнія перадавалі маёнтак у спадчыну і па жаночай і па мужчынскай лініі і з-за гэтага зямля драбілася. Нават некаторай часткай зямлі валодаў ордзен бернардзінцаў. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай маёнтак разам з землямі Кацярына ІІ дорыць свайму каханку Сямёну Зорычу,
які валодаў таксама і Шкловам (аб гэтым можна пачытаць тут
http://azarkinm.livejournal.com/135686.html). У 1808 годзе Сямён прадае Вязынь Вінцэнту Гечэвічу (1770-1849), будучы мінскі губернатр. (Аб ім распавяду значна пазней, калі радавое дрэва зраблю).
У пачатку ХІХ ст. новыя ўладары пачынаюць будаўніцтва сядзібы ў рамантычным стылі.
Побач з будынкам будуюцца таксама і гаспадарчыя прыбудовы - бровар, стайня, лядоўня, млын. Закладка і планаванне парка адбываецца крыху пазней, ужо пры нашчадках Вінцэнта ўсярэдзіне ХІХ ст..
Дадатак 1: Будынак панскіх стайняў захаваўся да нашых дзён. Выкарыстоўваецца як калхозны амбар. Недалёка, дарэчы, знаходзіцца будынак сельсавета, а зусім побач домы старшыні сельсавета і старшыні калгаса:)
Ставок і панская сядзіба дом прэдседацеля:
На тэрыторыі вязынскага спіртзавода можна знайсці пабудовы былога бровара:
Заканчэнне дадатка 1.
З’яўляецца ліпавая алея, якая паступова пераходзіць у яловую, але спланаванага падзелу парка не існавала.
Дадатак 2. Рэшткі алеі:
Заканчэнне дадатка 2.
Перад галоўным уваходнам была разбіта клумба на якой раслі вялікая бяроза ды тры туі. Касцёл, які быў пабудаваны пазней знаходзіўся на супрацьлеглым баку ад уязной брамы, каля якой размяшчаецца нават зараз вялізарная вярба, ствол якой у дыаметры 110 см.
Касцёл св.Ганны быў пабудаваны ў мястэчку яшчэ ў XVІ стагоддзі, вядома будынак быў драўляны і за сваю гісторыю неаднаразова перабудоўваўся.
Новы будынак касцёла паўстаў у вёсцы ў 1830 годзе. Пасля паўстання Каліноўскага ў 1864 годзе яго перадаюць праваслаўным, якія перабудоўваць касцёл на свой лад. Зараз гэта Пакроўская царква. Вось таму і знаходзяцца старыя каталіцкія пахаванні зусім побач з праваслаўнай царквой. У царкве да 1990 года размяшчаўся вясковы клуб і толькі пасля таго як Беларусь стала незалежнай адбываецца вяртанне будынка праваслаўным.
Дадатак 3.
Вязынская брукаванка, царква і старыя каталіцкія могілкі (справа, дзе дрэвы высокія):
Заканчэнне дадатка 3.
У 1908 годзе, уладары Вязыні - Гечэвічы каля сваёй сядзібы будуюць капліцу ў нэагатычным стылі з гранітных блокаў.
А праз чатыры гады, у 1914 годзе, капліца была зноўку перабудавана і асвечана як касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля Другой сусветнай чаго толькі не размяшчалася ў мурах касцёла - гэта і клуб, і склад, і музей. Толькі ў 1993 годзе будынак быў вернуты католікам.
На мясцовых старых каталіцкіх могілках знайшлі апошні свой спачын былыя ўладары Вязыні. Паблукаўшы сярод старых могілак вы абавязкова заўважыце, што асобай групай размешчаны род Гечэвічаў.
Тут пахаваны і наступны ўладар пасля Вінцэнта - Іпаліт Гечэвіч з жонкай Кацярынай Валадковіч, якая толькі на два годы перажыла свайго мужа.
Дарэчы вёска была ва ўладаннях Гечэвічаў да пачатку ХХ ст. Так пасля Вінцэнта Вязынь належыць яго сыну Іпаліту (1800-1845). Удзельніку паўстання 1831-32 гг, за ўдзел у якім быў сасланы ў Варонежскую губерню з канфіскацыяй маёмасці. Маёмасць атрымалася вярнуць вялікімі высілкамі і сувязямі Вінцэнта Гечэвіча.
Хаця нажаль у сям’і Гечэвічаў узнік палітычны разлад. Так другі сын Вінцэнта Лявон Гечэвіч (жывучы ў Расіі змяніў імя на Леў) (1806-1874) падчас паўстання 1831 года змагаўся на зусім іншым баку і быў нават узнагароджаны імператарам за гераізм у падаўленні паўстання. Даслужыўся да чына генерала ў рускай арміі і быў прыбліжаным да Мікалая І. Ажаніўся з Памэлай Хабржынскай (якая таксама як і муж змяніла імя на больш падыходзячая для жыцця ў Расіі - Варвара), мелі сына Лявона і дачку Луізу.
Пасля смерці Іпаліта маёнтак пераходзіць да яго сына Канстанціна Гечэвіча(1826 -1863), які загінуў у часы паўстання Каліноўскага і пахаваны побач з бацькам і маці. Пасля смерці маёнткам кіруе яго жонка Соф’я Дактаровіч-Хрэбнікава (1830-…), дачка Юстына Дактаровіч-Хрэбнікава маршалка лепельскага. Кіруе пакуль дзеці Канстанціна не дасягнулі паўнагоддзя і атрымалі маёнтак у карыстанне.
А далей Вязынь належыць братам Іпаліту (1850-…) і Яну Гечэвічам (1858-1936).
З вёскай дарэчы звязана таксама жыццё беларускага паэта і філосафа Тамаша Зана (1796-1854). З 1797 года працаваў эканомам Караль Зан, пасля амністыі за актыўны ўдзел у паўстанні Касцюшкі 1794 года. Тут і прайшлі дзіцячыя гады Тамаша.
P.S. Дарэчы вось такую загагуліну ці то люк ці то не ведаю што, мы пабачылі ў самы цэнтры дарогі каля касцёла.
І мясціны тут найцудоўнейшыя. І людзі вельмі ветлівыя.
Як заўсёды на прыканцы мапа