Бліц-шпацыр па Гомелі

Oct 31, 2013 16:57

Учора быў у камандзіроўцы ў Рэчыцы і на зваротным шляху давялося две гадзіны бавіць у Гомелі ў чаканні цягніка. Каб не марнаваць час на вакзале я вырашыў зрабіць вылазку ў горад. Маршрут быў адвольны, як кажуць "ішоў куды вочы глядзяць", і атрымаўся такім: па праспекце Леніна да плошчы Леніна і назад да Прывакзальнай плошчы зігзагамі па розных кварталах.
У першую чаргу я шукаў польскія домікі савецкую "міжваенку" і колькасць цудоўных абразчыкаў архітэктуры 1920-х, 1930-х, што мне патрапіліся за 2 гадзіны падарожжа, мяне прыемна здзівіла. Увогуле, мне падумалася, што Гомель вельмі падобны на Брэст па распасюджанасці міжваенных пабудоў, толькі ў Брэсце "міжваенка" польская, а ў Гомелі савецкая. Такім чынам гэтыя два гарады ўтвараюць як бы люстэркавыя адбіткі адзін аднаго праз прызму аднаго часа, але розных культур. Такімі ж двоеснымі мне здаюцца Гродна і Магілёў, але гэта чыста маё меркаванне і мае асацыяцыі і увогуле выбачайце за гэтую прафанскую метафізіку:)

1. Першае, чым здзіўляе Гомель - гэта канешне жылы дом-камуна архітэктара Шабунеўскага, які знаходзіцца ў адным квартале ад Прывакзальнай плошчы:


2. Да нядаўняга часу дом стаяў напаўразбураны, але ў пачатку 2010-х яго адрэстаўравалі/адбудавалі, і цяпер будынак з дома-камуны для чыгуначнікаў стаў домам для гомельскай эліты, аб чым можна меркаваць хаця б па колькасці нетанных аўто ў двары дома:


3. А вось "такім ён хлопцам быў" у 1930-я:


4. Прыкладна той жа ракурс - бачна, што сённяшнія рэкантруктары не сталі аднаўляць стужкавае асцякленне памяшкання на самым верхнім паверсе:


5. План дома-камуны "гатэлявага тыпу" з найцікавейшага артыкула сп. osenenko Архитектура Советского Авангарда. Восточная Беларусь. Часть 2. Жилые здания.. Усім раю прачытаць ягоны цыкл пастоў пра "міжваенную" архітэктуру БССР:


6. Дарэчы, засняў са двара дома-камуны від на атмасферны падъезд суседняга пасляваеннага дома:


7. А ў суседнім двары стаіць доказ таго, што Гомель - буйны чыгуначны вузел, а вялікая частка яго жыхароў - чыгуначнікі. Гараж з грузавога вагона:


8. Безыменны завулак, што цягнецца уздоўж левага крыла дома-камуны ўпіраецца ў тыповую дзевяціпавярхоўку. Дом не ўяўляе з сябе ніякай архітэкутрнай вартасці, мне проста спадабалася сіметрычная кампазіцыя гэтага завулка:


9. Далей па прашпекце Леніна мяне зацікавіў познесавецкі жылы дом у абрысах якога можна заўважыць уплыў авангардных стыляў 1930-х:


10. Ці не па-функцыяналісцку выглядаюць гэтыя балкончыкі? :)


11. Даваенны дом на перакрыжаванні праспекта Леніна і вул.Ірынінскай быў у пасляваенныя гады "аблагарожаны" элементамі савецкага ампіру, але рысаў "міжваеннай" архітэктуры да канца не страціў:


12. Гэты домік на нямецкім аэрафотаздымку...


13. ... і на здымку гугла:


14. Далей па прашпекце знаходзіцца другі твор гомельскага архітэктара Шабунеўскага - жылы дом у "протаканструктывісткім" стылі (тэрмін толькі што сам прыдумаў :)


15. Як і вялікая колькасць даваеннай архітэктуры Гомеля, будынак быў за вайну моцна разбураны і адноўлены ў 1950-я:


16. Зацікавіла свежая "пасляваенка" напрыканцы прашпекта:


17. Хаця 1948-м можа быць і год аднаўлення ці рэканструкцыі даваеннага дома:


18. Гомельская архітэктура 1970-х так сама мае пэўны шарм:


19. А вось гэты від на гмах "Белтэлекама" з сцілабатам і паркоўкай, хоць забейце, нагадвае мне адзін з відаў Варшавы, хоць і быў я там у драмучым дзяцінстве ў 1998 годзе, але нешта падобнае з бачанага там глыбока запала ў галаву:


20. А домік нічога сабе такі:


21. На плошчы Леніна абнаружыўся шырачэнна-непрапарцыянальны помнік Леніну. Фота пад умоўнай назвай "праваслаўны атэізм":


22. На пачатку вул.Савецкай заўважыў жывапісную зялёную "дарэвалюцыёнку", якая у мяне асацыявалася чамусці з веніцыянскімі палаццо:


23. Але вернемся да "міжваенкі". На вуліцы Сялянскай я нападкаў цэлы комплекс будынкаў 1920-х гадоў. У першую чаргу гэта даўжэзны жылы дом, які цягнецца ледзь не цэлы квартал:


24. Вось ён пад нумарам "1" на нямецкім аэрафотаздымку:


25. Вуліца Сялянская выходзіць да дома, пазначанага "2" на вышэйшым здымку:


26. А на вуліцы Пушкіна месціцца пампезны жылы дом 1930-х (нумар "3" на плане"):


27. Цікава, паўмесяц з зоркай - гэта арыгінальны дэкор, ці ўзнік тут у ходзе "турэцкай рэканструкцыі будынка" калі такая увогуле праводзілася?


28. Увогуле, такіх магутных даваенных чатырохпавяховікаў у Гомелі некалькі. Падобна, што зроблены яны адным архітэктарам. Яшчэ адно фота дома на Пушкіна:


29. І фота падобнага дома на вул.Жаркоўскага:


30. Ёсць і больш сціплыя "міжваенныя" трохпавярховікі:


31. Яшчэ адзін дом-камуна Гомеля знаходзіцца на перакрыжаванні вул.Камсамольскай і Кірава. Не ведаю дакладна ці з'яўляецца яе аўтарам той жа Шабунеўскага, ці не? Як адказаў ognevit - гэта "Дом спецыялістаў", 1935 год пабудовы, архіэктар Салін.


32. Сацыялістычны дэкор:


33. Па выхадзе на праспект Перамогі заўважыў ля адной з арак кніжную шафу:


34. Аказалася, што так гомельскія энэргетыкі маскіруюць электрычныя размеркавальныя шчыты. Даволі арыгінальна:


З.Ы. Мы з жонкай да новага года збіраемся наведаць Гомель з больш "абстаяцельным" двухдзённым візітам. Мажа хто з фрэндаў падскажа, дзе зручней ўсяго спыніцца на начлег у горадзе (гатэль ці з'ёмная кватэра) і можа падкажа якія-небудзь гомельскія гарадскія цікавосткі, якія не ўнесены ў турыстычныя даведнікі?

З.Ы.Ы. Як вы маглі заўважыць, дызайн афармлення паста слізаны з пастоў шаноўнага darriuss'а, як самы падыходзячы да справаздач аб падарожжах.

Усходняя Беларусь, падарожжы, фота, архітэктура, Гомель

Previous post Next post
Up